Арыентацыя на практычную падрыхтоўку |
Профориентационная работа |
26.01.2017 16:08 |
Інжынеры і праграмісты — спецыялісты будучыні. Ужо зараз перад імі адкрываюцца вялікія магчымасці, і яны, безумоўна, будуць пашырацца з развіццём прагрэсу, таму не здзіўляе, што фізічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны становіцца ўсё больш папулярным сярод маладых людзей. Тут можна засвойваць як ІТ-тэхналогіі, так і інжынерную фізіку, без якой нельга ўявіць работу многіх сучасных машын і абсталявання. |