Мой радавод:
гісторыя маёй сям'і - мая сям'я ў гісторыі - гісторыя праз маю сям'ю
Мой горад - мой дом - мая ваколіца
Б е л а р у с к а я   ш т о д з ё н н а с ц ь
за савецкім часам
ГІСТОРЫЯ МАЁЙ СЯМ’І - ГІСТОРЫЯ МАЁЙ КРАІНЫ

Нашыя продкі ведалі свае карані: беларуская шляхта з гонарам узгадвала пра сваіх родапачынальнікаў, сяляне лічылі абавязковым веданне свайго радаводу да пятага - сёмага калена. Нажаль, сёння мала хто зможа расказаць пра тое, кім былі яго прадзеды, але ж кожная сям’я мае сваю адметную гісторыю і кожны здольны пачаць шлях да захавання унікальнай гісторыі свойго роду, для пачатку распытаўшы аб справах мінулых сваіх дзядуль і бабуль. Менавіта такія аповеды з’яўляюцца асновай, на якой грунтуюцца першапачатковыя генеалагічныя даследванні.
Ты чуў ад сваякоў неверагодныя апавяданні пра сваіх продкаў і жадаеш даведацца, ці было тое насамрэч? Ці спадзяешся, што належыш да знакамітага і заможнага ў мінулым роду, прадстаўнікі якога шчыра паклапаціліся аб цябе, схаваўшы пад якім-небудзь старым дубам радавы скарб:)))? Далучайся да нас, бо менавіта ў нашай суполцы ты знойдзеш падтрымку і зацікаўленых аднадумцаў! А калі больш сур’ёзна, то не абавязкова шукаць незлічонае багацце і дакументы, пацвярджаючыя высакароднае паходжанне, бо гісторыя кожнай сям’і, кожнага роду хавае шмат таямніц, раскрываючы якія пачынаеш усведамляць, што сапраўдны скарб і самае вялікае багацце - гэта наша мінуўшчына, і, па вялікаму рахунку, гэта спадчына не толькі тваёй сям’і, але і той зямлі, на якой жылі твае продкі.
Калі ты вырашыў складаць свой радавод і цябе будзе патрэбна дапамога, то ведай, што на гістарычным факультэце, а менавіта ў нашай суполцы “ВАКОЛІЦА”, з пачатку 2009 года вядзецца праца па вывучэнню сямейнай гісторыі, якая мае сваёй мэтай спрыяць развіццю  генеалагічнай навукі на Беларусі, абуджаць цікавасць да гісторыі свайго рода. На пасяджэннях суполкі свае радаводы ўжо прадэманстравалі студэнты Уладзімір Александронец, Вадзім Лось, Вікторыя Баўкала, Вікторыя Гулевіч, Марыя Булавінская, Міхаіл Буцькавец. Ты таксама зможаш распавесці нам пра свае карані і падзяліцца сваімі ўражаннямі. Для гэта неабходна толькі распытаць у сваякоў пра сваіх продкаў, і для больш грунтоўнага вывучэння сваёй сям’і звярнуцца да архіваў і іншых крыніц інфармацыі. Не забывай, што твае генеалагічныя даследванні - цікавы краязнаўчы матэрыял, бо стварэнне ўласнага радаводу спрыяе адкрыццю новых старонак ў гісторыі нашай бацькаўшыны! Выйдзі з ценю небыцця!

Марыя Булавінская, намеснік старшыні Рады суполкі “Ваколіца”,
студэнтка 3 курса гістарычнага факультэта
А яшчэ мы плануем наступныя праекты:
Далучайцеся!
"Ваколіца" дапамагае ў  стварэнні навуковай электроннай бібліятэкі пры кафедры гісторыі Беларусі. Дзякуючы магчымасцям Google Book і іншых рэсурсаў "сусветнага павуціння"  - нарэшце вырашым адвечную і вельмі балючую  праблему даступнасці крыніц і гістарыяграфічнага матэрыяла. Пакуль у гэтай рабоце удзельнічаюць Юра Купцоў ды Яўген Кавалеўскі з парадамі Валянціна Аляксеевіча Міхедзькі. Ужо назапашаны значны аб'ём выданняў, шмат з якіх - рарытэтныя... Зараз ідзе абмеркаванне найбольш аптымальнага спосабу арганізацыі доступа да гэтых  матэрыялаў.
Далучайцеся да нашае працы, бо карысць з яе - агульная !
Boniecki A.
Herbarz Polski.
Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej.
Хатняя   Пра нас   Навины   Нашы праекты   Нашы вандроўкі   Нашы публікацыі   Гасцёўня