Булавінская
Саўчык_cr
Гулевіч_cr
Петухоў
Навуковыя інтарэсы: гісторыя канфесій, дзяржаўна-царкоўныя дачыненні ў Беларусі ў савецкі час
Іншыя інтарэсы: гістарычныя вандроўкі, фотамастацтва і музыка
Нарадзілася 27 ліпеня 1989 года ў г. Гомелі. Навучалася ў 59 школе, скончыла 16-ю. Зараз навучаюся ў ГДУ на гістарычным факультэце, на Кафедры ўсеагульнай гісторыі. Навуковыя інтарэсы: геральдыка, генеалогія, гісторыя беларускай шляхты, нумізматыка і інш.
Люблю падарожнічаць па Беларусі і здзіўляцца ад убачанага. Калі ўважліва паглядзець на нашыя гарады ці вёскі, то можна заўважыць, убачыць шмат загадкавага і таямнічага. Гэта таямнічасць і прывабіла мяне да гісторыі свайго краю. Акрамя гісторыі люблю часамі маляваць, чытаць, ды слухаць добрую музыку.


Кожны чалавек - гэта не прачытаная кніга як для астатніх, так і для самаго сябе. Кожны з нас не ведае нават свае схаваныя таленты, няздейсненныя мары і жаданні. Таму мая мэта ў тым, як мага больш спрабаваць рэалізоўваць сябе ў розных сферах дзейнасці, і тым самым, імкнуцца ўвасобіць сваю мару ў жыццё. Я вельмі люблю прыгоды і падарожжы. Калі глядзіш ў вокны, і бачыш зусім не вядомы табе гарод ці вёску, адразу хочацца паблукаць па незнаёмым вулачкам, падыхаць гэтым паветрам.
Яшчэ з дзяцінства, калі мне тата чытаў казкі, я ў думках магла апынуцца ці то на нейкім невядомым мне востраве, ці дзесьці на тым краі зямлі, ці ў зусім маленькай і такой прыгожай бабулінай вёсачцы, там дзе яшчэ маленькай з такім смакам харчавалася бубулінымі пірагамі.
Цікаўлюсь ўсім містычным. Люблю загадкі, але самая галоўная загадка хаваецца у нас саміх…
PS: Вообще, девиз моей жизни - живи каждым днем, улыбайся каждому дню, цени то, что ты живешь….
Алесь Петухоў - магістрант гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная мікра-гісторыя, тэорыя і практыка
Нарадзіўся ў 1987 у  Бабруйску. Інтарэсы: краязнаўства, ектронныя
бібліятэкі па гісторыі.
Мае асабістыя зацікаўленні: паліталогія і ВЭБдызайн. Каб не быць занудай, лепей працытую словы любімай песні: “Люблю ўсё, што называецца жыццё!”
Панкоў

Панкоў Юрый Ўладзіміравіч (1989 г.н.) Скончыў САШ №61 г.Гомеля. Студэнт 3 курса гістарычнага факультэта ГДУ ім. Ф. Скарыны. Працуе ў студэнцкіх суполках "Таварыства аматараў гісторыі і археалогіі (ТАМГА)" і "Ваколіца".
Купцоў Юры
Цікаўлюся гісторыяй ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Ва ўніверсітэце ў межах сваёй навуковай працы распрацоўваю адносіны
паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай у перыяд "Смуты".
Ёсць мара займацца гісторыяй паўсядзённасці XVI-XVII стст.
Ляпешкін

Я студэнтка гістарычнага факультэта. Спецыялізуюся на кафедры гісторыі Беларусі. Кола маіх навуковых і калянавуковых інтарэсаў складае этнаграфія беларусаў, наша культурная спадчына. Люблю вандраваць па нашай роднай зямельцы і атрымліваць уражванні ад кожнага яе кутка.
Зыгмантовіч
Меркуль
Меркуль Александр Валерьевич. г.р.1990. Родной город - Орша.
Не женат, не судим, не привлекался, не состоял, не числюсь, годен.
Историк-археолог,
Анархист-интернационалист.
В Бога верю (без конфессий)...

Александронец
Скончыў Руднямарымонаўскую сярэднюю школу Гомельскага раёна (2007 г.)
Навуковыя інтарэсы: народная традыцыйная культура насельніцтва Гомельскага раёна; краязнаўства; навуковая спадчына Еўдакіма Раманавіча Раманава, Зінаіды Фёдараўны Радчанка - ураджэнцаў Гомельшчыны
краязнаўчых даследванняў . Аўтар шэрагу навуковых прац па гэтай праблематыцы ў дачыненні Парыцкага рэгіёна.
Бухавец
Займаюся вывучэннем мадэрнізацыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 2-ой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. і непасрэдна Гомельшчыны. Цікаўлюся таксама падзеямі часоў Другой сусветнай вайны на  Гомельшчыне.
Я - выпускнік гістарычнага факультэту ГДУ імя Ф. Скарыны. На цяперашні момант магістант таго ж ВНУ. Мае навуковыя  інтарэсы акрэслены межамі 2-ой паловы ХІХ - ХХ ст.

Кавалеўскі
Працаваць як пчолка - гавораць пра людзей, якія паспяваюць ва ўсім, дзякуючы сваёй працаздольнасці. Я раней не мог зразумець гэтага. І толькі зараз, калі пачаў адначасова вучыцца ва універсітэце і працаваць ў школе, зразумеў як цяжка сумяшчаць гэта. Але на тое нам і даецца жыццё, каб абыходзіць цяжкасці
Па жыцці лічу, што лепш за ўсё пра чалавека могуць распавесці яго сябры і знаёмыя. Таму прапаную дасылаць на сайт усе меркаванні (добрыя і дрэнныя) пра мяне усіх, хто знаёмы са мной.
Інтарэсы: археалогія, гісторыя г. Гомеля ў фатаграфіях, пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны, лакальныя канфлікты ХХ стагоддзя. З іншых зацікаўленняў - гонкі Formula 1
Шастакова
Барыскова
З'яўляецца ўдзельнікам студэнцкай суполкі “Ваколіца”. Удзельнік Гомельскай зборнай каманды КВЗ “Ультра”. Актыўны удзельнік культурна-творчага жыцця на факультэце, культорг.
Увогуле добры, адкрыты, вясёлы чалавек.
Нарадзілася  15 лютага 1988 г. у вёсцы Стаўбун, Веткаўскага раёна, Гомельскай вобласці.
Студэнтка дзённай формы навучання, ГГУ імя Ф. Скарыны, гістарычнага факультэта.

Удзельнік:
Дзіцячага харэаграфічнага ансамбля танца “Светлячок” г. Новалукомля Віт.вобл. (з 1991г. па 2007г.)
Праектаў “Ану-ка першакурснік” (2005г.-выканаўца, 2009г.-аргкамітэт, адказная за танцы)
Каманды гістарычнага факультэта па аэробіке (з 2005г. па 2007г.)
Народнага фальклорна- харэаграфічнага ансамбля “Радзімічы” (з 2006г. па сённяшні дзень )
Суполкі “Ваколіца” гістарычнага факльтэта ГДУ ім.Ф.Скарыны (з 2007г. па сённяшні дзень)
Каллектыва сучаснай харэаграфіі Simple Dance ( з мая 2009г. па сённяшні дзень)

Падабаецца:
Жыць
з усмешкай на вуснах і адкрытым для пачуццяў сэрцам.
Марыць, бо дакладна ведаю: толькі мары раскрываюць нам нашыя сапраўдныя жыццёвыя мэты. Спытаецеся, аб чым мару я?Адкажу ўпэўнена і хутка:  пражыць жыццё поўнае прыемных момантаў, вырасціць чатырох дзяцей, пабываць на в.Куба і на карнавале ў Лацінскай Амерыке.
Вандраваць, але ж пакуль для мяне адкрыліся толькі 3 часткі света- поўнач, усход і  поўдзень, захад мяне яшчэ чакае, як і чакае мяне Шчасце, якога шмат навогул- трэба толькі мець яго бачыць.
Не падабаецца:
Сумаваць і нічога не рабіць.
Вось такая ёсць Святлана Шастакова, якая нарадзілася 22 гады таму, у месяцы верасні, чысла 2
Хатняя   Пра нас   Навины   Нашы праекты   Нашы вандроўкі   Нашы публікацыі   Гасцёўня