



























Верасень - лістапад 2009
Займаемся старымі ваканіцамі. Ідзе разбурэнне забудовы канца ХІХ - пачатка ХХ ст. па вуліцы Кірава, колішняй Магілёўскай. Дамы былі пабудаваны для людзей заможных, таму і выглядалі вельмі прыгожа. Асабліва вылучалася аздабленне вокнаў. Многія з іх сапраўдныя архітэктурныя шэдэўры. Бачна, што рабілі іх вялікія майстры з высокім мастацкім густам. Вось шкада, разам са старымі будынкамі і знакамітымі гомельскімі яблычнымі садамі зыходзіць незваротна колішні Гомель - і разам гэткая прыгажосць... Таму і вырашыла "Ваколіца" захаваць хаця б адну-дзве ваканіцы - а дзе захоўваць больш? - і выкарыстаць іх у афармленні меркаванага кабінета культуры. З гэтай прапановай "Ваколіца" звяртаецца да кіраўніцтва гістарычнага факультэта.
А пакуль што - чысцім, мыем, прыбіраем, бо на старых ваканіцах адклаўся пыл і бруд усяго ХХ стагоддзя і ды яшчэ і амаль дзесяцігоддзя ХХІ. Работы яшчэ шмат, прыдалася і суворая мужчынская сіла - і гаспадарлівая дзявочая. Звычайна робім гэта па суботах перад заняткамі. Каму цікава, або хто з дапамогай да нас - калі ласка!
Навабеліцкія могілкі - яшчэ адзін аб'ект нашай цікавасці. У супрацоўніцтве з гомельскім таварыствам імя Шабунеўскага (спадзяемся, усе ведаюць, хто гэта?) даследуем старасвецкія клады. Насамрэч дзіўна, але яны не толькі што не ўпарадкаваныя, але - і няма уліку наяўных пахаванняў. А там жа сапраўдная гісторыя горада - перапляценне культур, рэлігій, традыцый. Ужо колькі тыдняў робім апісанне могілак, шмат цікавага і незразумелага!
За дадатковай інфармацыяй - да Вікторыі Гулевіч або да Марыі Булавінскай
«З друкарні Супрасля»
Мы жывем ў XXI ст. калі пра любую інфармацыю можна даведацца праз інтэрнэт. Але вертуальнасць не заўсёды дае нам магчымасць дакрануцца да гісторыі, адчуць і пабачыць яе. А вось кніга - гэта тое, што дае нам такую магчымасць: даведацца пра важнейшыя падзеі на тэрыторыі нашай краіны. А яшчэ большай цікавасці заслугоўвае друкаваная кніга. Яна ўжо сама гісторыя, і акрамя таго раскрывае ўсю магутнасць ці трагічнасць даўніны і шматгранны лёс беларускага народа. На адну з такіх кніг давялося паглядець сябрам нашай суполкі - студэнтам 1 курса гістарычнага факультэта. Выстава праходзіла ў «Музеи редкой книги», што знаходзіцца ў Абласной універсальнай бібліятэке імя У. У. Леніна пры падтрымцы Веткаўскага музея народнай творчасці. Першакурснікам вельмі спадабалася экскурсія па музею, што было бачна па іх задаволеным тварам, нягледзячы на тое, што надвор?е ў гэты дзнь выдалася не зусім добрым.