chber1
chber2
chber3
chber4
chber5
chber6
chber8
chber7
У Чырвоным Беразе мы канешне адразу накіраваліся да знакамітага палаца Козелаў-Паклеўскіх. Апісваць гэты адзіны і непаўторны помнік няма сэнсу, лепш адзін раз убачыць. Ён нагадвае казачны замак, але ёсць у ім і нешта так бы мовіць гатынае, што надае яму нейкую містычнасць… І мы гэта адчулі, нават пабачыўшы палац ў тым стане,  у якім ён знаходзіцца зараз. Справа ў тым, што рэканструкцыя доўжыцца ўжо каля дзеяцігоддзя, і павінна скончыцца ў 2010 годзе,уражанне такое, што працу па аднаўленню пачалі толькі некалькі год таму. Унутры палаца аддноўлены некалькі залаў, аднак яны дышуць сучаснасцю, тынкоўкай і фарбамі, што наганяе смутныя думкі аб выніку рэстаўрацыі… Застаецца спадзявацца, што сапраўднае жыццё ў шматлікія пакоі, кожны з якіх аформлены ў пэўным стылі - ад неаготыкі да ўсходніх матываў, - прынясе напаўненне. Пакінуўшы будынак, які нагадваў прывіда з-за сваёй няскончанасці, мы яшчэ крыху паблукалі вакол яго, паглядзелі на буслоў з фанеры, на знешні дэкор палаца ў выглядзе разетак з кажанамі, на родавы герб над галоўным уваходам… І рушылі ў парк.
Парк быў цудоўным.  У далекім куточку парка быў знойдзены дзівосны камень з некалькімі адтулінамі незразумелага прызначэння. Нехта выказаў версію, што гэта такі "камень жаданняў", і трэба ў адтуліны адначасова ўставіць пальцы адной рукі і загадаць жаданне. Чым усе і займаліся яшчэ хвілін дваццаць.  А калі выходзілі з парку, знайшлі цікавае блакітнае птушынае яйка, што выпала з птушынага гнязда…
Нагуляўшыся ў парку мы рушылі у бок яшчэ адной выбітнасці Чырвонага Берагу. Пэўна, гэта была самая сумная выбітнасць нашай вандроўкі. Мы пайшлі да помніку дзецям - ахвярам фашызму. Мемарыял быў аздоблены вітражамі з дзіцячых малюнкаў, і дзівоснымі скульптурамі з бетону. А ў цэнтры знаходзілася быццам школьная дошка насупраць стылізаваных партаў, і на гэтай дошцы быў змешчаны тэкст ліста маленькай дзяўчынкі да свайго бацькі, у якім яна скардзілася на цяжкае жыццё ў Германіі і прасіла бацьку адпомсціць за яе…
Вось такія ўражанні пакінуў пасля сябе Чырвоны Бераг. Можа, крыху сумныя, але ўсё ж такі з надзеяй на лепшае. І на працяг нашае вандроўкі - мы рушылі далей шляхамі Жлобіншчыны.
На гэтым здымку - сведчанне палітыкі Расійскай імперыі па русіфікацыі нашай зямлі. Тут у другой палове ХІХ ст. пасялілі адслужыўшых у расійскай арміі вайскоўцаў для "умацавання расійскіх асноў". Навокал бо жылі каталікі - "палякі". Пабудавалі для расійскіх "асаднікаў"-каланістаў праваслаўную царкву ў змяшаным "візантыйска-класічным" стылі, а паселішча назвалі - Царская Слабада !