На старонках газеты «Літаратура і мастацтва»
На старонках газеты «Літаратура і мастацтва» аўтары паспрабавалі знайсці адказы на розныя пытанні, якія звязаны са станам літаратурна-мастацкай крытыкі. Вядомыя у літаратурным асяроддзі асобы выказвалi свае суб’ектыўныя меркаванні. Так, напрыклад, удзел у размове прынялі паэт, празаік, перакладчык, намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп і празаік, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Алеся» Алена Брава. У сваіх адказах на пытанні Віктар Шніп і Алена Брава ўспамінаюць загадчыка кафедры беларускай літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Штэйнера і кандыдата філалагічных навук, дацэнта Аляксандра Бярозку.
Профориентационные встречи
5 октября доцент кафедры русской и мировой литературы Е. А. Кастрица выступила перед школьниками и гимназистами Гомельской области - участниками олимпиадного движения. Елена Александровна расскала о преимуществах обучения на филологическом факультете ГГУ им. Ф. Скорины, особенностях вузовской олимпиады и дополнительных возможностях для поступления, которые получают её победители.
С Днём учителя!
Дорогие коллеги, с Праздником!
Творческого вдохновения, здоровья, благополучия вам и вашим близким!
Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 17
На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 17 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі.
Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прапануюцца даследаванні панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.
Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй, а таксама надзённым пытанням выкладання філалагічных дысцыплін.
Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.
Русско-белорусско-китайская научная конференция
27 сентября на филологическом факультете была проведена международная научно-практическая конференция «Филология: лингвистика и литературоведение в современном мире», посвященная 225-летию со дня рождения А. С. Пушкина. Соорганизаторами конференции выступили Ростовский государственный медицинский университет, Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины и Хэйлунцзянский политехнический университет (КНР).
Конференцию открыла председатель оргкомитета – заведующий кафедрой русского языка и культуры русской речи Ростовского государственный медицинского университета, доктор филологических наук Г. Д. Скнар.
На пленарном заседании конференции от нашего университета свои доклады представили профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания В. И. Коваль («Пушкинские образы русалок и нимфа из оды Цао Чжи «Фея реки Ло») и заведующий кафедрой профессор Е. В. Ничипорчик («О языке межнационального общения в современном интернет-пространстве»).
Работа конференции продолжилась на секционных заседаниях. С докладами выступили доценты кафедры русского, общего и славянского языкознания Н. И. Лапицкая и О. Н. Мельникова, а также магистрант кафедры О. Е. Морозова. Большой интерес участников конференции вызвали доклады и сообщения аспиранта С. Ю. Аксенчикова-Бирюкова, студенток 3-го курса Д. Дроздовой и А. Мухиной, посвященные сопоставительному изучению русской и китайской лингвокультур.