Запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў: Актуальныя праблемы філалогіі 19

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

пры ГДУ імя Ф. Скарыны

Філалагічны факультэт

запрашаюць

студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін

апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў

“Актуальныя праблемы філалогіі.

Выпуск 19”

Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі

Праблемнае поле артыкулаў:

  1. Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
  2. Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
  3. Мастацкая літаратура.
  4. Тэорыя і практыка перакладу.
  5. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
  6. Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
  7. Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
  8. Краязнаўства
  9. Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін

 

Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах да 25 мая 2026 года.

Подробнее: Запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў: Актуальныя праблемы філалогіі 19

Адкрыцце LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

16 красавіка 2026 года адбылося адкрыцце LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .

Пленарнае пасяджэнне LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 3-2.

Распачала пасяджэнне і прывітала ўдзельнікаў каферэнцыі намеснік дэкана філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук дацэнт Алена Аляксандраўна Кастрыца.

Алена Аляксандраўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.  

Намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2025 годзе, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2025 годзе.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася намеснік дэкана філалагічнага факультэта па выхаваўчай рабоце, кандыдат філалагічных навук дацэнт Зоя Уладзіміраўна Шведава

На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:

1 Иванова Анастасия Артёмовна, магистрантка 1 курса, группа МЯз-11.

Научный руководитель – к.ф.н. доцент кафедры русского, общего и славянского языкознания Шецко Лариса Михайловна

Тема доклада – “«В мыслях жемчуг, в мыслях звёздность»: семантика и поэтика образа жемчуга в лирике Серебряного века

 

2 Казлякоўскі Аляксей Аляксандравіч, студэнт 4 курса, група БЗА-41.

Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч

Тэма даклада “Тэхналогія праблемнага навучання на ўроках беларускай мовы”

 

3 Мальчикова Татьяна Александровна, студентка 3 курса, група РФ-31

Научный руководитель – старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы Гречаникова Евгения Леонидовна 

Тема доклада –  «Тексты классической литературы в советских фильмах о школе»

  

4 Іванюк Ганна Алегаўна, магістрантка

Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна

Тэма даклада “Адметнасці вкладання літаратуры 1920-30-х гадоў  у сярэдняй школе і ВНУ

 

 

Подробнее: Адкрыцце LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і...

Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта

 16 красавіка 2026 года ў рамках LV універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта.

На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.

Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2025  публікаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый, але і ў зборніках артыкулаў навуковых канферэнцый “дарослых” навукоўцаў.

Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта актыўна і пастаянна публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніках, якія выдаюцца на факультэце і ва ўніверсітэце.

Выстава сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта.

Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.

Прысутныя на выставе студэнты таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі матэрыялаў і артыкулаў студэнцкіх канферэнцый, што выдаваліся на працягу 2025 года.

Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!

 

IMG-20260416-125250

IMG-20260416-125256

IMG-20260416-125300

IMG-20260416-125305

IMG-20260416-125310

IMG-20260416-125315

IMG-20260416-125317

IMG-20260416-125320

Пленарнае пасяджэнне LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі"

Пленарнае пасяджэнне LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі"

адбудзецца 16 красавіка 2026 года, 12.40, аўд. 3-2

Праграма пасяджэння :

 

1 Иванова Анастасия Артёмовна, магистрантка 1 курса, группа МЯз-11.
Научный руководитель – к.ф.н. доцент кафедры русского, общего и славянского языкознания Шецко Лариса Михайловна
Тема доклада – “«В мыслях жемчуг, в мыслях звёздность»: семантика и поэтика образа жемчуга в лирике Серебряного века
2 Казлякоўскі Аляксей Аляксандравіч, студэнт 4 курса, група БЗА-41.
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч
Тэма даклада “Тэхналогія праблемнага навучання на ўроках беларускай мовы”
3 Мальчикова Татьяна Александровна, студентка 3 курса, група РФ-31
Научный руководитель – старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы Гречаникова Евгения Леонидовна 
Тема доклада –  «Тексты классической литературы в советских фильмах о школе»
4 Іванюк Гана Алегаўна , магістрантка
Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна
Тэма даклада “Адметнасці вкладання літаратуры 1920-30-х гадоў у сярэдняй школе і ВНУ

 

 
 

ПОДВЕДЕНЫ ИТОГИ VII КОНКУРСА НА ЛУЧШУЮ СТУДЕНЧЕСКУЮ НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКУЮ ЛАБОРАТОРИЮ

Ежегодный конкурс СНИЛ уже в седьмой раз проводится Центральным советом по НИРС ГГУ имени Ф. Скорины. В этом году в конкурсе приняли участие 15 студенческих научно-исследовательских лабораторий, прошедшие предварительный отбор на факультетах. Целью конкурса является совершенствование работы научного сообщества студентов и магистрантов вуза, популяризация научной и инновационной деятельности среди молодежи, стимулирование труда профессорско-преподавательского состава ГГУ имени Ф. Скорины, эффективно руководящего СНИЛ.

Лучшая СНИЛ филологического факультета «Язык. Культура. Коммуникация» , научный руководитель - Холявко Елена Ивановна, доцент кафедры русского, общего и славянского языкознания, кандидат филологических наук, доцент, заняла 4 место.

Подробнее

Подкатегории

2011 НИР. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates