Запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў: Актуальныя праблемы філалогіі 19
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
Філалагічны факультэт
запрашаюць
студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін
апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў
“Актуальныя праблемы філалогіі.
Выпуск 19”
Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі
Праблемнае поле артыкулаў:
- Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
- Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
- Мастацкая літаратура.
- Тэорыя і практыка перакладу.
- Краязнаўства. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
- Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
- Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
- Журналістыка.
- Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін
Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах да 25 мая 2026 года.
Разам з артыкулам прадстаўляецца скан праверка на плагіят, ліцэнзійны дагавор на апублікаванне артыкул (http://elib.gsu.by/, раздрукаваны або сканаваны варыянт).
Выданне зборніка “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 19” адбываецца за кошт сродкаў аўтараў. Прадугледжаны арганізацыйны ўнёсак за публікацыю.
Пра зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 18"
Просім Вас да 25 мая 2026 года прадставіць звесткі аб аўтары, артыкул у раздрукаваным і электронным выглядзе (назва файла – прозвішча аўтара), звесткі аб праверцы на плагіят (text.ru), запоўнены і падпісаны дагавор (http://elib.gsu.by/, http://elib.gsu.by/bitstream/123456789/50957/3/%d0%9b%d0%b8%d1%86%d0%b5%d0%bd%d0%b7%d0%b8%d0%be%d0%bd%d0%bd%d1%8b%d0%b9_%d0%b4%d0%be%d0%b3%d0%be%d0%b2%d0%be%d1%80.docx.pdf ).
Артыкул павінен быць абавязкова адрэдагаваны (пасля тэксту павінна змяшчацца рукапісная паметка: “ТЭКСТ ВЫЧЫТАНЫ” + ПОДПІС І РАСШЫФРОЎКА ПРОЗВІШЧА НАВУКОВАГА КІРАЎНІКА). Матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням да афармлення, прымацца да друку не будуць.
Разам з артыкулам прадстаўляецца скан праверка на плагіят.
Макет зборніка правяраецца на плагіят у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Артыкулы, якія маюць менш за 70% унікальнасці, не публікуюцца.
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ:
Аб’ём – да 5 старонак; Шрыфт – Times New Roman 15; Міжрадковы інтэрвал – адзінарны; Разам з артыкулам прадстаўляецца скан праверка на плагіят.
Макет зборніка правяраецца на плагіят у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Артыкулы, якія маюць менш за 70% унікальнасці, не публікуюцца.
Палі: верхняе –2,0 см, ніжняе –2,5 см, левае –3,0 см, правае –2,0 см.
Першым радком (з левага боку, курсівам) пазначаецца УДК
Праз 2 інтэрвалы – (пасярэдзіне, праз 1 пусты радок паўтлустым шрыфтам) – ініцыялы (з прабелам паміж імі) і прозвішча аўтара; на наступным радку – ініцыялы (з прабелам паміж імі) і прозвішча навуковага кіраўніка, вучоная ступень і званне ў фармаце “д-р філал. навук” або “канд. філал. навук” (усё паўтлустым курсівам).
Звярніце ўвагу на правільнасць скарачэння ступеняў і званняў, якія па кожнай спецыяльнасці можна зверыць тут: http://old.gsu.by/pages/izdat/List-of-abbreviations-of-academic-degrees-and-titles-in-Russian-and-Belarusian.pdf
Ніжэй праз радок назва артыкула (не больш за два радкі) друкуецца пасярэдзіне паўтлустым шрыфтам прапіснымі літарамі (Caps Lock).
Праз радок на той жа мове, што і артыкул, падаецца анатацыя (500 – 600 знакаў, не менш за пяць поўных радкоў), якая павінна ўтрымліваць характарыстыку праблемы, мэту, навуковую навізну і асноўныя вынікі.
Праз радок – тэкст.
Двукоссі ў тэксце дапускаюцца толькі ў наступным графічным выяўленні «…».
Ініцыялы аддзяляюцца ад прозвішча неразрыўнымі прабеламі.
Цытаты на фактычны матэрыял прыводзяцца абавязкова ў двукоссях у наступным графічным выяўленні «…». Фактычны матэрыял павінен мець спасылкі на крыніцы даследавання.
Уся літаратура афармляецца паводле ўзораў: https://vak.gov.by/node/8026
(павінны быць указаны горад і назва выдавецтва, год выдання, а таксама колькасць старонак, для электронных крыніц абавязковы рэжым і дата доступу). На кожную крыніцу павінна быць спасылка ў тэксце працы. Усе табліцы і малюнкі маюць нумар, назву без пераносаў і спасылку на сябе ў тэксце матэрыялаў
Выданне зборніка “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 19” адбываецца за кошт сродкаў аўтараў. Прадугледжаны арганізацыйны ўнёсак за публікацыю.
Выданне зборніка “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 19” запланавана на верасень-кастрычнік 2026 года.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Звесткі аб аўтары
| Прозвішча, імя, імя па бацьку | |
| Месца вучобы, курс, факультэт, групаслужбовы адрас аўтара | |
| Прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка | |
| Месца працы,службовы адрас навуковага кіраўніка | |
| Навуковая ступень, званне, пасада навуковага кіраўніка | |
| Кантактныя тэлефоны аўтара | |
| Кантактныя тэлефоны навуковага кіраўніка | |
| Назва артыкула | |
| E-mail аўтара | |
| E-mail навуковага кіраўніка |









