Электронны корпус беларускіх парэмій
Электронны корпус беларускіх парэмій (фрагмент)
Анатацыя. У выніку выканання навукова-даследчай работы “Беларуска-рускія фразеалагічныя і парэміялагічныя паралелі ў слоўніку і інтэрнэт-камунікацыі” (у рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гг., № государственной регистрации 20212044, дата государственной регистрации 02.06.2021) былі вырашаны наступныя прыкладныя задачы:
– стварэнне тэматычнага электроннага збору беларускіх парэмій з індэксацыяй крыніц на аснове існуючых беларускіх парэміялагічных слоўнікаў;
– фарміраванне электроннай базы рускамоўных адпаведнікаў для беларускіх парэмій, якія прадстаўляюць прыярытэтныя каштоўнасці ў беларускай парэміяпрасторы;
– стварэнне электроннай базы кантэкстуальных ужыванняў беларускіх і рускіх парэміялагічных адпаведнікаў.
На сайце размяшчаецца фрагмент электроннай парэміялагічнай базы: тэматычнага падкорпуса беларускіх парэмій (лісты 1, 2, 3), падкорпуса беларуска-рускіх парэміялагічных адпаведнікаў (ліст 4), падкорпуса кантэкстуальных ужыванняў беларускіх і рускіх парэміялагічных адпаведнікаў (ліст 5).
Адрасуецца спецыялістам у галіне парэміялогіі, парэміяграфіі, лінгвакультуралогіі, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам-філолагам.









