Майстар-клас “Структура і прызначэнне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, агульныя падыходы да выкарыстання навучальных модулей па беларускай мове і беларускай літаратуры”

12 лютага 2021 года студэнты групы БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай, а таксама дэкан факультэта А.М. Палуян і выкладчыкі-метадысты д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынская і к.ф.н. дац. А.В. Брадзіхіна паўдзельнічалі ў майстар-класе “Структура і прызначэнне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, агульныя падыходы да выкарыстання навучальных модулей па беларускай мове і беларускай літаратуры”, праведзеным настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рагачова» Бедняковай Ірынай Валянцінаўнай. Майстар-клас праходзіў у рамках XІІІ Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Сучасная адукацыя: пераемнасць і неперарыўнасць адукацыйнай сістэмы «ШКОЛА – УНІВЕРСІТЭТ – ПРАДПРЫЕМСТВА», арганізаванай ГДУ імя Ф.Скарыны.

Майстар-клас даў магчымасць нашым студэнтам – будучым настаўнікам – даведацца аб працы адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, якая пачалася з 1 студзеня 2021 года, пазнаёміцца з яго структурай і магчымасцямі. На рэсурсе размешчаны камплекты вучэбна-метадычных матэрыялаў па ўсіх вучэбных прадметах, якія ўключаюць відэафрагменты з тлумачэннем вучэбнага матэрыялу і тэставыя заданні для самаправеркі ведаў і ўменняў. Бібліятэка вучэбных матэрыялаў структуравана па вучэбных прадметах, класах, тэмах вучэбнай праграмы па прадмеце і будзе паступова папаўняцца новымі матэрыяламі.

Настаўнік-метадыст І.В. Беднякова паказала, як карыстацца адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсам, запрасіла да супрацоўніцтва.

Дзякуем арганізатарам канферэнцыі за запрашэнне такіх цудоўных настаўнікаў-метадыстаў і непасрэдна Ірыне Валянцінаўне за слушную і карысную інфармацыю, якая дапаможа нашым студэнтам больш якасна рыхтаваць канспекты ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, а ў будучым праводзіць гэтыя ўрокі з магчымасцю выкарыстання разнастайных форм працы. 

                               

IMG-5029

 

IMG-5033

 

Прафарыентацыя вучняў сярэдніх школ

10.02.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У.Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Аляксандры Дрывайла з вучнямі 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 66 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 74 г.Гомеля” і Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

Подробнее: Прафарыентацыя вучняў сярэдніх школ

Флешмоб да 100-годдзя І.П.Шамякіна

Студэнты 2 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці "Беларуская філалогія" з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. далучыліся да флешмобу студэнтаў і выкладчыкаў Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна - віншавальнай акцыі да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Пятровіча Шамякіна.

Подробнее: Флешмоб да 100-годдзя І.П.Шамякіна

Ведаем сваіх землякоў!!!

 1-2 лютага 2021 года студэнты групы  БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча.

Подробнее: Ведаем сваіх землякоў!!!

Новыя кнігі

 

Кафедра беларускай мовы ганарыцца новымі навуковымі выданнямі, падрыхтаванымі выкладчыкамі.

Доктар філалагічных навук прафесар прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская прапанавала навуковай філалагічнай аўдыторыі сваю новую манаграфію:

Ляшчынская В.А. Два фрагменты фразеалагічнай карціны свету беларусаў / В.А. Ляшчынская. –  Мінск: РІВШ, 2020. – 230 с.

20201217-072518

 



У сааўтарстве з дацэнтам кафедры беларускай мовы кандыдатам філалагічных навук Шведавай Зояй Уладзіміраўнай Вольга Аляксееўна падрыхтавала фразеалагічны слоўнік:

Ляшчынская В.А., Шведава З.У. Вобраз чалавека ў беларускай фразеалогіі: cлоўнік. – Мінск: РІВШ, 2020. – 304 с.

20201217-072717


Абодва выданні з'явіліся вынікам вялікай навуковай дзейнасці па даследаванні беларускай фразеалогіі. манагарфія і слоўнік прызначаюцца студэнтам, магістрантам, аспірантам, што вывучаюць славянскую філалогію, а таксама ўсім цікаўным фразеалогіяй славянскіх моў.

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates