XXХIІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў: вынікі другога этапу
- Подробности
- Просмотров: 24
У перыяд з 1 кастрычніка 2025 г. па 6 сакавіка 2026 г. праводзіцца XXХIІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў.
Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У 2025 годзе XXXII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праходзіць у два этапы.
На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаныя камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаныя пераможцы першага этапа конкурсу.
Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2025 года конкурсу былі рэкамендаваны 4 работы.
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка":
1 Марозава Аксана Яўгеньеўна, выпускніца магістратуры 2025 г. Работа «Рефлексы праславянского корня *čit- в русском языке».
Навуковы кіраўнік Халяўка Алена Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства
2 Мальчыкава Таццяна Аляксандраўна, студэнтка 3 курса. Работа «Антитеза живое – мёртвое как принцип организации художественного мира А. Платонова “Котлован”».
Навуковы кіраўнік Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.
3 Астапенка Варвара Віктораўна, выпускніца 2025 г. Работа «Песенная поэзия группы «Король и Шут» как культурный феномен».
Навуковы кіраўнік Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.
Навуковая работа магістранткі філалагічнага факультэта выкананая ў накірунку "Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне".
1 Сцепчанка Віялета Аляксандраўна, магістрантка 2025 г. Работа "Выкарыстанне метаду нагляднасці і прыёмаў яго рэалізацыі на ўроках беларускай і англійскай моў".
Навуковы кіраўнік Шведава Зоя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы
"Актуальныя праблемы філалогіі". "Актуальныя праблемы філалогіі Выпуск 18
- Подробности
- Просмотров: 77
На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 18 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі.
Дыпломы пераможцаў 1 катэгорыі ХХХІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 166
Выпускнікі філалагічнага факультэта атрымалі дыпломы пераможцаў 1 катэгорыі ХХХІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
Віншуем!



Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта 2025
- Подробности
- Просмотров: 273
14 красавіка 2025 года ў рамках LІV універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта.
На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.
Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2024 публікаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый, але і ў зборніках артыкулаў навуковых канферэнцый “дарослых” навукоўцаў.
Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта актыўна і пастаянна публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніках, якія выдаюцца на факультэце і ва ўніверсітэце.
Выстава сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта.
Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.
Прысутныя на выставе студэнты таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі матэрыялаў і артыкулаў студэнцкіх канферэнцый, што выдаваліся на працягу 2024 года.
Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!


Адкрыццё LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі".
- Подробности
- Просмотров: 289
14 красавіка 2025 года адбылося адкрыцце LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .
Пленарнае пасяджэнне LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 3-2.
Распачала пасяджэнне і прывітала ўдзельнікаў каферэнцыі дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.
Алена Мікалаеўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.
Намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2024 годзе, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2025 годзе.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская.
На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:
1 Масанавец Людміла Аляксандраўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская
Тэма даклада “Асаблівасці вывучэння фразеалогіі ў школе”
2 Сцепчанка Віялета Аляксандраўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41
Навуковы кіраўнік – намеснік дэкана філалагічнага факультэта па ІВР, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай мовы Зоя Уладзіміраўна Шведава
Тэма даклада “Інфаграфіка як прыём візуалізацыі”
3 Рагузова Анастасия Игоревна, магистрант 1 курса, группа МЯз-11.
Научный руководитель – д.ф.н., профессор, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания Владимир Иванович Коваль.
Тема доклада «Расширение семантического объема названий блюд в русском и итальянском языках».
4 Казлякоўскі Аляксей Аляксандравіч, студэнт 3 курса, група БЗА-31.
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры Валянціна Станіславаўна Новак
Тэма даклада “Народныя вераванні жыхароў Калінкавіцкага раёна”
5 Іванюк Ганна Алегаўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41
Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна
Тэма даклада “Сучасныя метадычныя падыходы да вывучэння творчасці М. Зарэцкага ў сучаснай школе”
Подробнее: Адкрыццё LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства,...
Еще статьи...
- Пленарнае пасяджэнне LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
- ПОДВЕДЕНЫ ИТОГИ VI КОНКУРСА НА ЛУЧШУЮ СТУДЕНЧЕСКУЮ НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКУЮ ЛАБОРАТОРИЮ
- Запрашаем апублікаваць вынікі навуковых даследаванняў
- Падведзены папярэднія вынікі XXХІ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
Подкатегории
-
СНИЛ факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студенческая наука
- Кол-во материалов:
- 111









