Ура! Канiкулы!!
- Подробности
- Просмотров: 1941
Нарэшце, яны надышлі – доўгачаканыя і такія імгненныя і хуткія... Як правесці адпачынак з максімальнай карысцю??? Наведаць новыя цікавыя мясціны і запрасіць у падарожжа сяброў!
За чыстым паветрам – на Браслаўскія азёры!!!!

Адно з іх – возера Дрывяты. Тут нас чакае надзвычай прыгожая прыроды і непаўторная атмасферы. Цішыня, заходы сонца, спевы птушак, а яшчэ – храмы, старажытныя курганы, “дзікія” бухты і астраўкі. І, канешне, лета – гэта пляжы, загар і купанне. Вада на возеры праграваецца ўжо да сярэдзіны чэрвеня. А нават калі надвор’е і сапсуецца, то ёсць шматлікія цікавыя экскурсіі: можна наведаць вёску Мосар, прагуляцца па мясцовым дэндрапарку і зайсці ў касцёл Святой Ганны, наведаць старажытны Полацк, падняцца на гару Маяк і паглядзець на азёры з вышынь птушынага палёту, наведаць гарадзішча Масковічы і курганныя групы ў вёсках Укля і Опса. У самім Браславе ёсць замкавая гара, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі, а таксама рыначак са свежымі ягадамі і грыбамі. А яшчэ традыцыя Браслаўскіх азёр – рыбалка! Задавальненне ад рыбнай лоўлі гарантавана нават тым, хто ўпершыню возьме ў рукі вуду.
МЯСЦIНЫ БЕЛАРУСI
Лясное, ахінутае паданнямі возера Свіцязь пачынае турыстычны сезон з першымі цёплымі днямі.

Заказнікі “Чырвоны бор” і “Сіньша” – мясціны Расоншчыны, якія лічацца найбольш маляўнічымі і экалагічна чыстымі ў краіне. Прыхільнікі экатурызму назіраюць тут за раслінным і жывёльным светам.

На бягучую ваду ракі Нёман можна глядзець бясконца. Адпачынак на рацэ супакоўвае і паслабляе.

Турыстычная кар’ера Аўгустоўскага канала пачалася яшчэ паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, калі на шлюзе Дамброўка ладзілі “Свята мора”, а па маршруце Гродна – Аўгустоў – Гродна курсіравалі два параходы.

Рака Прыпяць – непрадказальная, капрызная, цудоўная, няўрымслівая... А яшчэ – Палеская Амазонія... Сплаўляючыся па Прыпяці, пазнаеш самабытную беларускую культуру, любуешся магутнымі дубравамі, слухаеш звонкія спевы птушак і... ловіш рыбу.

Самы вялікі штучны вадаём Беларусі месціцца на рацэ Вілііі. З берагоў Вілейскага вадасховішча адкрываюцца найпрыгажэйшыя віды на водную роўнядзь, а Вілія падыходзіць для байдарачных паходаў.

Сарачанскія азёры – жамчужныя каралі Астраветчыны. Аматарам некранутай прыроды да душы прыйдуцца прагулкі па азёрных берагах, адкрытых узвышанасцях з прывабнымі панарамамі, густым лесам і крутым каньёнам.

Дыялекталагічная практыка
- Подробности
- Просмотров: 2562
Дыялекталагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта – важная частка вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. З'яўляецца магчымасць непасрэдна сустрэцца з носьбітамі духоўнай і матэрыяльнай культуры Усходняга (Гомельскага) Палесся, замацаваць практычна атрыманыя тэарэтычныя веды, набыць навыкі збіральніцкай работы.
Запіс этнаграфічных матэрыялаў патрабуе сумленнасці і адказнасці ў час фіксацыі моўных з'яў, захавання асноўных патрабаванняў і прынцыпаў:
– абавязкова фіксаваць матэрыялы з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі;
– указваць пры кожнай адзінцы яе граматычныя паметы і лексічнае значэнне, прыводзіць ілюстрацыйны матэрыял;
– у кожным канкрэтным выпадку дакладна ўказваць пашпарт адзінкі: дзе запісана, ад каго запісана, год нараджэння інфарматара, кім запісана.









