Прэзентацыя калектыўнай манаграфіі
- Подробности
- Просмотров: 1400

Даследаванне матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа мае ў наш час асаблівае значэнне. Зварот да народнай культуры вельмі важны для гуманізацыі грамадства, яго духоўнага развіцця, адраджэння многіх страчаных ім эстэтычных ідэалаў, мае значэнне і для патрыятычнага выхавання моладзі, паколькі павышае яе цікавасць да гісторыі роднага краю, фарміруе павагу і пашану да традыцыйнай культуры, павышае ўзровень нацыянальнай свядомасці.
Усходняе Палессе, на тэпыторыі якога мы пражываем, – унікальны рэгіён са своеасаблівай гісторыяй, культурнымі і моўнымі адметнасцямі, які адыграў істотную ролю ў фарміраванні беларускага этнасу, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Культурная прастора Усходняга Палесся, якая мае глыбокія гістарычныя карані, захоўвае шматлікія рэліктавыя з’явы агульнаславянскай і ўсходнеславянскай культуры. На гэтай тэрыторыі найбольш поўна ў розных формах праяўлення – абрадах, звычаях, рытуалах, міфах, паданнях, паэтычнай творчасці, лексіцы – захаваліся архаічныя элементы традыцыйнай народнай культуры, якія даказваюць генетычнае адзінства ўсходнеславянскіх народаў.
Народная мова лічыцца адным з важнейшых састаўных кампанентаў духоўнай культуры. Адной з самых цікавых і пакуль што недастаткова даследаваных у беларускім мовазнаўстве тэматычных груп народна-дыялектнай мовы з’яўляецца абрадавая лексіка, якая называе самыя значныя падзеі ў жыцці чалавека, з’яўляецца вербальным кодам разнастайных рытуальных актаў і дзеянняў.
Выкладчыкі кафедры беларускай мовы ўжо даўно і плённа займаюцца вывучэннем розных тэматычных пластоў народна-дыялектнай лексікі Гомельшчыны. Імі былі апублікаваны калектыўныя манаграфіі “Назвы адзення, абутку і галаўных убораў у гаворках Гомельшчыны: этналінгвістычны аналіз”, “Лексіка народнай гаспадаркі ў гаворках Мазырска-Прыпяцкага Палесся”. І вось выйшла чарговая манаграфія “Абрадавая лексіка ў гаворках Гомельшчыны: этналінгвістычны аналіз” (А.А. Станкевіч, К.Л. Хазанава, А.М. Воінава. – Гомель, 2015. – 269 с.), прэзентацыя якой адбылася ў студэнцкай аўдыторыі 16 чэрвеня. Студэнты з цікавасцю слухалі выступленні выкладчыкаў-аўтараў манаграфіі і выказалі жаданне больш падрабязна пазнаёміцца з кнігай.
Пяты абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”
- Подробности
- Просмотров: 2974

25 красавіка 2015 года ў пяты раз адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 8 – 10 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа”, якая гасцінна сустракала выставай творчых работ вучняў гімназіі, цікава арганізавала адкрыццё конкурсу і была на ўсім працягу конкурсу ўважлівай і шчырай да сваіх гасцей. Удзел у конкурсе ўзялі вучні з усіх раёнаў Гомельскай вобласці, адабраны на раённым этапе.
У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта: з кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. Н.А. Багамольнікава, дац. Мінакова Л.М., дац. Паплаўная Л.В., дац. Шведава З.У. Старшынёй конкурсу абрана прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар – В.А. Ляшчынская.
Конкурс праходзіў у два этапы: 1-ы – мультымедыйнае эсэ як хатняе заданне, што складалася з вуснага выступлення вучня на агульную тэму, напрыклад, для вучняў 10 класа – “Жыццё – гэта падарожжа”, у суправаджэнні прэзентацыі. Выступленне кожнага вучня са сваім эсе суправаджалася пытаннямі, якія задавалі вучні па чарзе, і такім чынам усе ацэньваліся за змест і форму выступлення, актуальнасць і арыгінальнасць прэзентацыі і ўменне задаваць пытанні і адказваць на іх.
Подробнее: Пяты абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”
Выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы
- Подробности
- Просмотров: 1552
26 сакавіка 2015 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы. Практыка праходзіла ў шасці школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на вучня, шкадавалі, што практыка толькі месяц. У ходзе практыкі амаль усе студэнты ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік практыкі З.У. Шведава падвяла вынікі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважае адзнака ў 9 балаў. Прыемна, што выступленні студэнтаў суправаджаліся відэаматэрыялам. Цудоўную прэзентацыю падрыхтавала група студэнтаў, якая праходзіла педагагічную практыку ў сярэдняй школе №8 г. Гомеля пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы Л.П. Кузьміча.
День открытых дверей
- Подробности
- Просмотров: 1386

21 сакавіка 2015 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 20 чалавек, некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта У.А. Бобрык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.М. Воінава. Цікавую прэзентацыю факультэта падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў групы БФ-22 у складзе Сазонава Аляксея, Шукаловіч Алены і Целяпнёвай Анастасіі.
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!
СЫН ЗЯМЛІ НАВАГРУДСКАЙ
- Подробности
- Просмотров: 4103
Горад Навагрудак, паводле археалагічных звестак, існуе з канца 10 стагоддзя, а першае летапіснае ўпамінанне пазначана 1252 годам пад назвай Навагародак, паводле іншых звестак – годам заснавання горада лічыцца 1116 год. Горад славуты як старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыя князя Міндоўга, а з 1415 – рэзідэнцыя праваслаўнага мітрапаліта Вялікага Княства Літоўскага. У 1511 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Пазней ў розныя часы горад Навагрудак (мясцовыя жыхары называюць горад на свой лад – Навáградак) быў цэнтрам павета паслядоўна Слонімскай, Літоўскай, Гродзенскай, Мінскай губерній. Сёння горад Навагрудак – горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Навагрудскага раёна, які славуты сваімі людзьмі. І адным з іх з’яўляецца Аляксандр Мікалаевіч Булыка.
У сакавіку гэтага года – першым месяцы вясны, часе абуджэння прыроды – навуковая грамадскасць Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, усе супрацоўнікі філіяла “Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, навукоўцы з іншых навуковых і вышэйшых навучальных устаноў віншавалі з юбілеем знакамітага ўраджэнца Навагрудчыны, вядомага беларускага моваведа, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) Аляксандра Мікалаевіча Булыку, якому споўнілася 85 гадоў.









