Дзень роднай мовы - 2018

21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

Кафедра беларускай мовы разам з філалагічным факультэтам ГДУ імя Ф. Скарыны запрашае адзначыць гэты дзень асабліва! 

Дзень беларускай мовы - 2018 

   

                

Курсавы сход па педагагічнай практыцы




29.01.2018 адбыўся курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізаваны факультэцкім кіраўніком практыкі, дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. На сходзе традыцыйна адбылася сустрэча будучых педагогаў з нашымі выпускнікамі, якія ўжо маюць педагагічны стаж работы ў школе і якія толькі пачалі працаваць – Трубкінай Т.В. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Гомеля” і Лашкевіч А.А. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Гомеля”. У студэнтаў было шмат пытанняў аб ходзе практыкі, аб стане выкладання беларускай мовы ў школе, аб паводзінах дзяцей, аб вядзенні школьнай дакументацыі і інш. У сваіх выступленнях нашы госці зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі сваю прафесію, а таксама пажадалі нашым студэнтам поспехаў, жадання працаваць з дзецьмі і выказалі ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца.



Скарынаўскія чытанні 2017

 Дацэнт кафедры беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Хазанава Кацярына Львоўна стала Лаўрэатам конкурсу навуковых работ “Скарынаўскія чытанні 2017” за падрыхтоўку навукова-даследчага праекта “Лінгвакультуралагічныя асаблівасці фальклору Гомельшчыны ва ўсходнеславянскім кантэксце”.                                                                           

 

Подробнее: Скарынаўскія чытанні 2017

Прэзентацыя "Слоўніка мова Янкі Купалы"

19 студзеня 2018 года дацэнт кафедры беларускай мовы Ермакова Алена Мікалаеўна ў аўдыторыю 2-1 першага корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны правяла для студэнтаў 5 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" завочнай формы навучання  (група БФЗ-51) прэзентацыю “Слоўніка мовы Янкі Купалы”.
IMG_20180119_102956.jpg

ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове

З 09.01.2018 па 11.01.2018 г. на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй” праходзіў ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове сярод навучэнцаў 9–11 класаў. У рабоце журы алімпіяды прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай мовы: дац. А.М. Воінава, дац. А.М. Ермакова, дац. Л.М. Мінакова, дац. Л.В. Паплаўная, дац. З.У. Шведава, ст.выкл. Л.П. Дземідзенка.

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates