Адкрыццё выставы «Беларускія маляванкі»

 Студэнты групы БФ-31 і магістранты 1 курса з выкладчыкамі кафедры беларускай літаратуры Штэйнерам  І.Ф. і Фіцнер Т.А. прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Беларускія маляванкі», якое адбылося 22.02.2023 у ДУ «Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі».

На выставе былі прадстаўлены маляваныя дываны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча; дэманстраваліся фільмы пра іх лёс і творчасць. Іван Фёдаравіч даў інтэрв'ю абласному тэлебачанню. Студэнты прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, што ладзіліся супрацоўнікамі галерэі пры ўдзеле прадстаўнікоў Веткаўскага музея.

IMG-1e3814ec17b6f097965aae1b172382a6-V

 

IMG-86feaee88235d315b38100f0833039e8-V

 

IMG-d85e9954bac992c7bffe2e4dc8dea6eb-V

 

IMG-edea4b0b20af3d19957b82f74924bc99-V

Самыя важныя словы

21 лютага кафедра беларускай  літаратуры правяла флэшмоб “Маё любімае беларускае слова”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, абвешчанага UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Сярод прапанаваных студэнтамі трэцяга курса слоў былі шпацыр, мілагучнасць, верагодна, летуценне, рахунак, бульба, колькасна перавагу атрымала каханне.

Урэшце, найважнейшымі для сябе словамі будучыя філолагі ў выніку абралі міласэрнасць, мару і маці.

20230221-105207

 

ВІНШУЕМ!

Віншуем Дзі Хе Хе са званнем лаўрэата Скарынаўскіх чытанняў

               

1669364908332

Віншуем!

Віншуем аспіранта кафедры беларускай літаратуры Дакукіна Аляксандра Дзмітрыевіча

(навуковы кіраўнік - прафесар А.М.Мельнікава)

з атрыманнем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год

                                                                                                                                                                   

 IMG-254d32cf4e422c859decc3d4497b0bb3-V

Віншуем!

Калектыў філалагічнага факультэта віншуе

аспірантку кафедры беларускай літаратуры,

выкускніцу філалагічнага факультэта,

Таццяну Пятроўскую з наданнем ёй

 ступені кандыдата філалагічных навук

 (навуковы кіраўнік - загадчык кафедры беларускай літаратуры

прафесар І.Ф.Штэйнер

                                                                                                                                                        

IMG-ab51f9f2fa69567986082e0d16a06949-V 

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates