УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
- Подробности
- Просмотров: 448
Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”» (да 225-годдзя А. Міцкевіча, 215-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя У. Сыракомлі), арганізаванай Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўсва імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі. Канферэнцыя сабрала вучоных з Беларусі, Польшчы, Расіі, Іспаніі.
А. М. Мельнікава выступіла з дакладам “Актуалізацыя класікі ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі”. Асноўныя палажэнні выступлення А. М. Мельнікавай апублікаваны газетай “Навука” НАН Беларусі.
ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ XXIX РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ СТУДЭНЦКІХ НАВУКОВЫХ РАБОТ 2022 ГОДА
- Подробности
- Просмотров: 368
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта атрымалі дыпломы 1 катэгорыі ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 2022 года.
Пераможцамі 1 катэгорыі сталі
Таргонская А. В., выпускнік 2022 г., навуковая работа “Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
Пацягова А. А., выпускнік магістратуры 2022 г., навуковая работа “Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
Ніцыеўская К. В., выпускнік 2022 г., навуковая работа “Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”: праца секцый
- Подробности
- Просмотров: 626
27 красавіка 2023 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. У якасці слухачоў прысутнічалі студэнты 1 і 3 курсаў, якія з цікавасцю выслухалі выступленні калег. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 12 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Фелькінай А., Язерскай М., Афанасенка К., Бусевай К., Пімінёнкава Т. Піменавай А., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2023”.
ВЫСТУПЛЕННЕ ПЕРАД ВЫКЛАДЧЫКАМІ
- Подробности
- Просмотров: 412
Пра высокі аўтарытэт выкладчыкаў нашага ўніверсітэта сведчаць пастаянныя запрашэнні выступіць з лекцыямі перад настаўнікамі горада і вобласці, бібліятэкарамі і іншымі прадстаўнікамі грамадскасці і работнікамі сферы адукацыі і культуры. Так, 3 красавіка прафесар кафедры беларускай літаратуры Мельнікава Анжэла Мікалаеўна па запрашэнні ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі” выступіла з лекцыяй па беларускай літаратуры. Лекцыя выклікала вялікую зацікаўленасць выкладчыкаў каледжаў.
Прафарыентацыйная работа
- Подробности
- Просмотров: 305
28 сакавіка па ініцыятыве кафедры беларускай літаратуры на базе філіяла кафедры ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л. Выгоцкага была праведзена прафарыентацыйная гутарка. Навучэнцы каледжа былі праінфарманы пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якіх ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць выпускнікі педагагічных каледжаў, а таксама медалісты.
Навучэнцы былі азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, высокім статусам нашай навучальнай установы.
Навучэнцы каледжа цікавіліся спецыфікай вучобы на філалагічным факультэце, правіламі прыёмы на скарочаную форму навучання, тым, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.
Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце. Будзем спадзявацца, што ў верасні пабачым навучэнцаў каледжа сярод нашых студэнтаў.
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 106
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 12
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 10
-
Вучэбна-навуковая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 1
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 23
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя літаратурнага краязнаўства
- Кол-во материалов:
- 1
-
Літаратурны музей “Аlma Mater»
- Кол-во материалов:
- 1
-
Філіялы кафедры
- Кол-во материалов:
- 2