Да Дня навукі

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны кандыдат філалагічных навук Ала Васільеўна Брадзіхіна адзначана Граматай да Дня навукі як лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта.

IMG-a69918466cb55219c8eece739e131ffc-V

 

Сустрэча з абітурыентамі

26 студзеня 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля” і вучнямі 9-10 класаў ДУА “Гімназія № 46 імя Блеза Паскаля”.

Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma Mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

1643350429588

 

1643350429594

Абмеркаванне тэмы адзінага дня інфармавання

21.01.2022 на кафедры беларускай літаратуры адбылося абмеркаванне тэмы адзінага дня інфармавання “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусья як аснова адзінства нацыі і захаванне гістарычнай памяці народа".

Далучэнне да паэзіі

IMG-20211214-123132

На філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча з журналістам, паэтэсай Дземідзенка Людмілай Віктараўнай. Людміла Віктараўна – вядомы чалавек у нашым горадзе: з 1999 года па 2014 год працавала карэспандэнтам і кіраўніком аддзела навін тэлекампаніі “Нірэя” ў Гомелі. Удзельніца першых беларускіх ток-шоу, першага беларускага тэлевізійнага фестывалю. Аўтар і стваральнік шэрагу рэкламных, тэлевізійных і фестывальных фільмаў. Удзельніца ХV Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" (Мінск, 2011г.).

 

Подробнее: Далучэнне да паэзіі

Вылучаны на конкурс

На Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў і магістрантаў у 2021 г. былі пададзены работы студэнтак Арэшка Ю.А. «Наватарсікія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры» (навуковы кіраўнік к.ф.н., дацэнт Фіцнер Т.А.), Навуменка К.Р. «Фантастычны пачатак у прозе Л. Рублеўскай» (навуковы кіраўнік к.ф.н., дацэнт Брадзіхіна А.В.).

Аспірант кафедры беларускай літаратуры Дакукін Аляксандр Дзмітрыевіч падаў заяўку на ўдзел у конкурсе работ маладых вучоных і спецыялістаў Гомельскай вобласці на прысуджэнне штогадовых прэмій Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за 2021 год.


Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates