“Дні студэнцкай навукі”: праца секцыі “Гісторыя беларускай літаратуры. Методыка выкладання беларускай літаратуры”

23 красавіка 2025 года на кафедры беларускай літаратуры ў межах “Дней студэнцкай навукі” праходзіла праца секцыі “Гісторыя беларускай літаратуры. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. У якасці дакладчыкаў выступалі магістранты і студэнты першага, трэцяга і чацвёртага курсаў, у якасці слухачоў – студэнты-журналісты першага курса, якія актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні выступленняў і задавалі пытанні па тэме. Матэрыялы канферэнцыі былі карысныя для студэнтаў, новыя веды па гісторыя беларускай літаратуры можна прымяняць у далейшай навуковай дзейнасці, па методыцы выкладання беларускай літаратуры – падчас педагагічнай практыкі і працы ў школе. Падобныя мерапрыемствы стымулююць навуковую дзейнасць студэнтаў, даюць магчымасць прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы, распрацоўваюць навыкі для ўдзелу ў інтэлектуальных дыскусіях.

 

Нарук А.

 

ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ І ЛЕНІНГРАДА

Значная навуковая падзея адбылася 30 мая 20024 – Міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення беларускай зямлі і вызвалення Ленінграда. У рабоце круглага стала ўзяла ўдзел прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава. Мерапрыемства было арганізавана Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

У рабоце круглага стала ўдзельнічалі вядомыя вучоныя Беларусі і Расіі: Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы»; Сухіх Ігар Мікалаевіч – прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук; Большаў Аляксандр Алегавіч – прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук; Кісліцына Ганна Мікалаеўна – загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры, доктар філалагічных навук, дацэнт і інш.

Надзвычай цікавым было праблемнае поле мерапрыемства:

1. Руская і беларуская ваенная проза: асобы.

2. Беларуская – перакладная – руская проза: ці ёсць адрозненні?

3. Вытокі ваеннай прозы.

4. Эвалюцыя савецкай / постасавецкай ваеннай прозы.

5. Ваенная проза і дакументальная літаратура: узаемадзеянне або палеміка?

6. Ці прадуктыўна супрацьпастаўленне генеральскай і лейтэнанцкай прозы?

7. Ці ёсць у ваеннай прозе недаацэненыя ці пераацэненыя імёны і творы?                                                   

 

12

“Дні студэнцкай навукі”: праца секцый

26 красавіка 2024 года кафедры беларускай літаратуры ў межах “Дней студэнцкай навукі” праходзіла праца секцыі “Актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. У якасці дакладчыкаў выступалі магістранты і студэнты трэцяга і чацвёртага курсаў, у якасці слухачоў – першакурснікі, якія ўважліва выслухалі выступленні калег і пасля актыўна задавалі пытанні па тэме. Усе ўдзельнікі канферэнцыі былі добра падрыхтаваныя і грунтоўна адказвалі на пытанні аўдыторыі. Матэрыялы канферэнцыі былі карысныя для студэнтаў, новыя веды па методыцы беларускай літаратуры можна выкарыстаць у будучай працы настаўніка. Усе прысутныя адзінадушна пагадзіліся, што навуковыя канферэнцыі мэтазгодна праводзіць часцей. Такія мерапрыемствы дазволяць палепшыць веды студэнтаў і ўдасканаліць іх практычныя кампетэнцыі. Ды таго ж, гэта выдатная пляцоўка для дыскусій і абмеркаванняў праблем гісторыі літаратуры і методыкі.    

Іванюк Г.,

Казлова Д.,

Сороколетова С.

Подробнее: “Дні студэнцкай навукі”: праца секцый

ПАСЯДЖЭННЕ СЕКЦЫІ “АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ – ХХ СТАГОДДЗЯ. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”

 18 красавіка 2024 года ў межах работы традыцыйнай студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны» адбылося пасяджэнне секцыі “Актуальныя праблемы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ – ХХ стагоддзя. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. Кіраўнік секцыі – прафесар А. М.Мельнікава, сакратар секцыі – магістрант Афанасенка  К. С. З навуковымі паведамленнямі выступілі Афанасенка К.Андрыянец Ю., Бусева К., Еўжанка І., Дыдышка М., Фелькіна Н., Кучарава К., Арэшка Ю. Даклады выступоўцаў выклікалі зацікаўленасць аўдыторыі, якая прыняла актыўны ўдзел у іх абмеркаванні.                        

Подробнее: ПАСЯДЖЭННЕ СЕКЦЫІ “АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ – ХХ СТАГОДДЗЯ....

Школьнікі ведаюць пра наш універсітэт

У час вясенніх канікул на базе ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” супрацоўнікамі кафедры беларускай літаратуры і студэнтамі-практыкантамі групы БФ-41, у прыватнасці Луцковіч Маргарытай,  праведзена мерапрыемства “Славутыя выпускнікі ГДУ”. Яго мэта – зматываваць вучняў старэйшых класаў на паступленне ў нашую навучальную ўстанову, паказаць ім перспектывы росту. Вучням былі прадстаўлены дзве прэзентацыі.

 

Подробнее: Школьнікі ведаюць пра наш універсітэт

2011 Навіны кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates