LІV студенческой научно-практической конференции «Дни студенческой науки» 2026

LІV студенческой научно-практической конференции

«Дни студенческой науки»

 

23 красавіка 2026 года на кафедры беларускай літаратуры ў межах “Дней студэнцкай навукі” праходзіла праца секцыі “Гісторыя беларускай літаратуры. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. У якасці дакладчыкаў выступалі магістранты і студэнты першага, другога і чацвёртага курсаў, у якасці слухачоў – студэнты-філолагі першага і другога курсаў груп БФ-11 і БФ-21. Аўдыторыя актыўна ўдзельнічала ў абмеркаванні дакладаў і задавала пытанні па тэмах. Матэрыялы канферэнцыі былі карысныя для студэнтаў, новыя веды па гісторыі беларускай літаратуры можна прымяняць у далейшых навуковых даследаваннях, па методыцы выкладання беларускай літаратуры – падчас педагагічнай практыкі і працы ў школе. Падобныя мерапрыемствы стымулююць навуковую дзейнасць студэнтаў, даюць магчымасць прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы, распрацоўваюць навыкі для ўдзелу ў інтэлектуальных дыскусіях. 

Нарук Ангеліна, БФ-21

2011 LІV студенческой научно-практической конференции «Дни студенческой науки» 2026. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates