Да Дня навукі
- Подробности
- Просмотров: 442
Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны кандыдат філалагічных навук Ала Васільеўна Брадзіхіна адзначана Граматай да Дня навукі як лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта.
Сустрэча з абітурыентамі
- Подробности
- Просмотров: 432
26 студзеня 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля” і вучнямі 9-10 класаў ДУА “Гімназія № 46 імя Блеза Паскаля”.
Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma Mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Абмеркаванне тэмы адзінага дня інфармавання
- Подробности
- Просмотров: 428
21.01.2022 на кафедры беларускай літаратуры адбылося абмеркаванне тэмы адзінага дня інфармавання “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусья як аснова адзінства нацыі і захаванне гістарычнай памяці народа".
Абласная навукова-практычная канферэнцыя "Пошук": секцыя "Беларуская літаратура"
- Подробности
- Просмотров: 562
Прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Мельнікава Анжэла Мікалаеўна ўзяла ўдзел у рабоце журы абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”. У секцыю “Беларуская літаратура” было пададзена 24 работы. Журы адабрала 7 лепшых, якія выйшлі ў фінал конкурса.
Работы, пададзеныя ў секцыю “Беларуская літаратура”, ахоплівалі самае шырокае кола праблем: беларуская жаночая паэзія міжваеннага перыяду, гендарны аспект у творчасці Элізы Ажэшкі, сабака як сімвал беларускага фальклору, адметнасць вобразнай сiстэмы паэзii А. Сыса: на прыкладзе зборніка "Берагi майго юнацтва", праблемы маладога пакалення праз прызму твораў Ю.Станкевіча, спецыфіка рэалізацыі тэмы падлеткавага ўзросту ў сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе твораў Раісы Баравіковай “Казімір – сын Ягайлы + Насця з 8 “Б” =…”, Валерыя Гапеева “Мая мілая ведзьма”, Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаеміцца”) і іншыя.
Прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер на тэлеканале Беларусь 4 (Гомель)
- Подробности
- Просмотров: 473
25 мая загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер прыняў удзел у праграме тэлеканала Беларусь 4 (Гомель) “С утра пораньше”, дзе распавёў пра літаратурны музей “Alma mater” і вядомых выпускнікоў філалагічнага факультэта.