Профориентационная работа |
28.07.2019 11:30 |
Летняя школа інфарматыкі, робататэхнікі і англійскай мовы прайшла ў ліпені ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Вучнямі двух атрадаў летняй школы сталі дзеці і падлеткі з 2 па 10 клас. На працягу двух тыдняў яны займаліся англійскай мовай і вывучалі апошнія адкрыцці і перспектыўныя напрамкі ў галіне ІТ. — Летняя школа праводзіцца ў нас упершыню, — расказала дэкан факультэта замежных моў Алена Уладзіміраўна Сажына. — Мы доўга шукалі зручны фармат, бо такія школы ва ўніверсітэтах праводзяцца нячаста. Шмат увагі патрабавала і праграма. Мы вырашылі аб’яднаць групы рознага ўзросту: у малодшым атрадзе школьнікі з 2-га па 5-ы, а ў старэйшым — з 6 па 10 клас займаюцца разам. Гэта, можна сказаць, выклік для нашых выкладчыкаў. Ім трэба было прапанаваць дзецям заданні рознага ўзроўню і арганізаваць работу так, каб задзейнічаць і тых, хто яшчэ толькі вучыць першыя словы, і тых, хто ўжо піша і чытае. |