Научная жизнь | ||
27.03.2018 12:31 | ||
У апошнюю суботу сакавіка на базе 10-й Гімназіі г.Гомеля адбылася канферэнцыя навучэнцаў “Свабодны Выбар – 2018”. Сотні вучняў школ з усёй вобласьці прадставілі свае доследныя працы па розных навуковых кірунках, паспрабавалі свае сілы ў якасьці выступоўцаў і з гонарам вытрымалі каверзныя пытанні журы і цікаўных прысутных. Лепшыя працы юнакоў былі адзначаныя ганаровымі граматамі і падарункамі, якія несумненна прыдадуць творчага імпэту і плёну ў далейшых даследваннях і вучобе. Ад нашага факультэта ў працы экспертнага журы Секцыі “Фізіка. Тэхніка. Інфарматыка” прынялі ўдзел: старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай фізікі – Бабіч Канстанцін Сяргеевіч і старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі – Кавалёў Андрэй Аляксандравіч.
|