Общественная жизнь |
28.02.2023 11:33 |
27 лютага ў Славянскай бібліятэцы ў межах заняткаў па дысцыпліне "Культуралогія" (выкладчык - прафесар В.С.Новак) адбылося цікавае мерапрыемства, прысвечанае дню роднай мовы. Студэнты групы АС-36 спецыяльнасці "Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі" пазнаёміліся з літаратурнай дзейнасцю як класікаў беларускай літаратуры, так і з творчасцю сучасных паэтаў, у прыватнасці Гомельшчыны. Курынай Лізай, Мяшковай Ульянай і Ягельскай Наталляй была падрыхтавана прэзентацыя па творчасці беларускіх пісьменнікаў, якая суправаджалася чытаннем студэнтамі вершаў. Напярэдадні святкавання жаночага свята 8 сакавіка былі абраны творы беларускіх паэтаў пра каханне, пра маці. Студэнты ў сваёй адметнай манеры выканання імкнуліся выразна перадаць глыбіню аўтарскіх пачуццяў. Уразіла і натхніла прысутных выступленне студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта Алдакушкінай Ніны. Прачытаны ёю верш "Сэрца маці" А. Такамбаева закрануў да глыбіні душы. Парадавалі слухачоў пранікнёным чытаннем вершаў Калубовіч Кірыл, Кацуба Аляксандр, Гурок Дзяніс. Студэнты далучыліся да непаўторнага хараства роднай мовы, асэнсавалі важную ролю пісьмовай спадчыны ў фарміраванні роднай літаратурнай мовы, выхаванні пачуцця нацыянальнай |