Прафарыентацыйная гутарка

10 студзеня прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М.Мельнікава выступіла перад удзельнікамі абласнога этапа Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з прафарыентацыйнай гутаркай. А.М.Мельнікава расказала вучням пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць пераможцы алімпіяд, выпускнікі педагагічных класаў, медалісты.  

А.М.Мельнікава пазнаёміла вучняў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, расказалі пра высокі статус нашай навучальнай установы.

А.М.Мельнікава праінфармавала вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў.

IMG-6f7d0756bb53da494c7c725fc8554169-V

 

IMG-06c0ae3800a61a7267ef4113bf3ddfe6-V

I Международная конференция «Россия и Китай: торгово-экономические сотрудничество, сфера миграции, рынок труда»

24.11.2022 аспирантка кафедры  белорусской  литературы Сюй На приняла участие в I Международной конференции «Россия и Китай: торгово-экономические сотрудничество, сфера миграции, рынок труда».

Организатор: Шанхайский институт международных исследований, Университет Вэньчжоу (Китай), Институт демографических исследований ФНИСЦ (Россия).

Тема доклада Сюй На: «Распространение и влияние литературы русскоязычных стран в Китае»

1670244896768

 

1670244896778

 

1670244896788

 

Віншуем!

Віншуем


аспіранта філалагічнага факультэта Цзі Хехе


з прысуджэннем яму вучонай ступені 

кандыдата філалагічных навук 

(навуковы кіраўнік – прафесар І.Ф.Штэйнер)!

1669364908332

Прафесар Анжэла Мельнікава – сябра Міжнароднага рэдакцыйнага савета

Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава ўвайшла ў Міжнародны рэдакцыйны савет міжнароднага навуковага часопіса  «跨文化研究/ Multicultural Research / Мультикультурные исследования» / Мульцікультурные даследаванні, які выдаецца Універсітэтам Хучжоў Кітайскай Народнай Рэспублікі. А. М. Мельнікава неаднаразова выступала аўтарам гэтага часопіса.

Рэдакцыйны савет часопіса рады супрацоўніцтву.

Артыкулы можна дасылаць на адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

2022-3-12-1-3-page-0001

 

2022-3-12-1-3-page-0003

Выставачны праект «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа»

10.11.2022 загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер разам з магістрантамі прыняў удзел у прэзентацыі выставачнага праекта «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа», арганізаванай Гомельскай абласной бібліліятэкай імя У.І.Леніна да святкавання 140-годдзя юбілея класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа.

Магістранты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця літаратара і рэдкімі архіўнымі фотаматэрыяламі, праслухалі адрыўкі з найбольш знакамітых твораў пісьменніка.

 

03

 

thumbs-05

2011 Навіны кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates