ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

У студзені 2019 года традыцыйна праводзіцца ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяй і каледжаў.

Выкладчыкі філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у алімпіядзе ў якасці членаў журы.

На працягу трох дзён 95 навучэнцаў Гомеля і Гомельскай вобласці выконвалі заданні, дэманстравалі свае веды, навыкі, вопыт, творчыя здольнасці.

Першы тур – напісанне водгуку на паэтычны або празаічны тэкст. Другі – комплекснае заданне па мове і літаратуры. Трэці – вуснае выказванне на прапанаваную тэму. 

Многія вучні прадэманстравалі добрае валоданне беларускай мовай, веданне асноўных арфаграфічных, лексічных і граматычных норм. Журы было прыемна ўражана высокім узроўнем пісьменнасці работ.

Для ўдзельнікаў алімпіяды і настаўнікаў члены журы правялі разбор заданняў і аналіз вынікаў.

Алімпіяда – гэта спаборніцтва. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені. А выпускнікі 2019 года атрымалі персанальныя запрашэнні і кансультацыі пра ўніверсітэт, філалагічны факультэт, асаблівасці правядзенні ўступных экзменаў.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта




ЗИМНЯЯ УНИВЕРСИАДА СРЕДИ ПРЕПОДАВАТЕЛЕЙ И СОТРУДНИКОВ 2019

 

22 января лаборант кафедры русской и мировой литературы Русая Анастасия Николаевна приняла участие в зимней универсиаде среди преподавателей и сотрудников ГГУ. Спартакиада стартовала турниром по настольному теннису среди женщин. В данном виде спорта Русая А.Н. заняла 3 место в первой возрастной группе.

З Днём беларускай навукі

                                                                                                                                           

Кафедра беларускай мовы

ГДУ імя Ф. Скарыны

віншуе з Днём беларускай навукі

і жадае плёну ў даследаваннях

і поспехаў у навуковай творчасці!!!

Запрашаем да ўдзелу ў навуковых мерапрыемствах,

запланаваных нашай кафедрай у 2019 годзе!

Сачыце за нашымі аб'явамі!

Віншуем з абаронай

ВІНШУЕМ

 Чарнышову Анастасію Міхайлаўну,

асістэнта кафедры

беларускай мовы,

 з паспяховай абаронай

дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук

па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова

З 2019!!!

Кафедра беларускай мовы шчыра віншуе з Новым 2019 годам!

Шчасця і дабра!!!

1

 

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates