Семінар настаўнікаў 30.11.17



30 лістапада 2017 года ў рамках правядзення рэспубліканскага семінара “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”, арганізаванага Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры падтрымцы ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта для ўдзельнікаў семінара падрыхтавала  выставу метадычнай літаратуры выкладчыкаў кафедры.

Каб паказаць настаўнікам – удзельнікам семінара – вынікі супрацоўніцтва кафедры беларускай мовы са школамі па ажыццяўленні навукова-даследчай і эксперыментальнай дзейнасці, працу з адоранымі вучнямі, прафесар кафедры В.А. Ляшчынская арганізавала выступленне вучняў 9 класа ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” Аляксандра Шпакоўскага і Аляксандрса Янкоўскіса (кіраўнік: настаўнік беларускай мовы і літаратуры С.У. Несцяровіч) з дэманстрацыяй навуковага праекта “Наш Скарына – наш герой”.

         З.У. Шведава





 

 

 

 

"Портрет Дориана Грея"

30 ноября на филологическом факультете состоялась осенняя игра «Что? Где? Когда?». В центре внимания филологического варианта популярной игры оказался роман Оскара Уайльда «Портрет Дориана Грея». Неожиданно для всех 1 место разделили две команды: «Космический пессимизм» (2 курс) и «Наше отражение» (магистранты кафедры русской и мировой литературы). Поздравляем победителей!

Суботнік-2017

17.11.2017 г. студэнты групы БФ-11 разам з выкладчыкам А.М. Ермаковай, дэканам А.М. Палуян, намеснікам дэкана В.М. Мельнікавай выйшлі на суботнік. За невялікі час студэнты ўбралі ўсё лісце  на вялікай тэрыторыі і зрабілі ўніверсітэцкую алею больш чыстай і прыгожай.

 

 

ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ




29 лістапада 2017 года ў чытальнай зале галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшла акцыя «ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Ідэя акцыі, распрацаваная і рэалізаваная прафесарам кафедры беларускай мовы Ляшчынскай В.А., заключалася ў аб’яднанні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў усіх факультэтаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта для ўшанаванні памяці і даніны павагі нашчадкаў да вядомага ў многіх краінах свету геніяльнага паэта, таленавітага драматурга, палымянага публіцыста, літаратураведа, выдатнага мысліцеля, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, лідара беларускай нацыі – Янкі Купалы,  а таксама ў прапагандзе яго паэтычнай спадчыны, культурна-асветніцкай дзейнасці, у пашырэнні ведаў пра жыццё і творчасць мастака, яго наватарства, закладзеныя традыцыі, той ролі, якую ён адыграў у вызначэнні нацыянальнай ідэі беларусаў, вызваленчага руху народаў ад жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, за права «людзьмі звацца», з мэтай рэкламы беларускай мовы, прыгожага паэтычнага беларускага слова, узнятага да вышынь Купалам.   

 Прагучалі вершы самай рознай тэматыкі, байкі, эпіграмы, урыўкі з паэм у выкананні дэканаў амаль усіх факультэтаў, студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў, а верш «А хто там ідзе?» удзельнікі акцыі пачулі не толькі на роднай мове паэта, але і ў перакладах на англійскую, кітайскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, французскую, туркменскую і турэцкую мовы з ліку больш чым за сто вядомых перакладаў на розныя мовы свету.

 Прафесійна і з глыбокім пачуццём студэнты філалагічнага факультэта Ганна Плахатнюк і Паліна Заўтрыкава выканалі песні на словы вершаў Янкі Купалы «Спадчына» і «Малітва».

 Акцыя прайшла цікава, карысна, пазнавальна, у цёплай і душэўнай атмасферы.  

 З.У. Шведава

Подробнее: ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ

«Сделаем наш дом безопасным»



22 ноября студенты филологического факультета стали участниками мероприятия «Сделаем наш дом безопасным». Мероприятие проводилось лучшим пропагандистом Гомельского областного управления МЧС, инспектором группы пропаганды и взаимодействия с общественностью В. В. Матусевич. Членами жюри и одновременно инструкторами были старший инспектор Гомельского областного управления МЧС Е. М. Голузина, специалист по организационно-массовой работе с населением Белорусского добровольного пожарного общества А. Г. Климович, члены кафедры русского, общего и славянского языкознания доцент И. Г. Гомонова, профессор Е. В. Ничипорчик.




2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates