Экскурсія ў музей рэдкай кнігі

08.12.2017 г. студэнты гр.БФ-11 разам з куратарам наведалі Музей рэдкай кнігі пры абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Для студэнтаў была праведзена цікавая экскурсія, дзякуючы якой яны даведаліся пра калекцыю старажытных рэдкіх кніг, пазнаёміся з дзеючай экспазіцыяй выданняў савецкага перыяду.

20171208_085330.jpg

 

Подробнее: Экскурсія ў музей рэдкай кнігі

Наведванне ДУА “Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат”

06.12.2017 г. студэнты гр. БФ-11 наведалі ДУА “Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат”. Падчас наведання студэнты пазнаёміліся з дзецьмі-сіротамі, правялі з імі некалькі гульняў, спявалі разам з імі, частавалі цукеркамі і пячэннем. Гэты дзень студэнтам запомніцца надоўга, бо гэтыя дзеці падаравалі ім столькі ўсмешак, радасці і цеплыні.

IMG_20171206_161445.jpg

IMG_20171206_161019.jpg

 

Подробнее: Наведванне ДУА “Улукаўская дапаможная школа-інтэрнат”

Традыцыйны круглы стол для валанцёраў

05.12.2017 г. студэнты гр. БФ-11 наведалі традыцыйны круглы стол для валанцёраў ГДУ імя Ф. Скарыны, які праходзіў у выставачнай зале нашага ўніверсітэта. На сустрэчы распявядалі аб валанцёрскім руху і яго стваральніках. Актыўныя ўдзельнікі валанцёрскага руху былі ўзнагароджаны граматамі.

Магістранты кафедры 2017-2018 вучэбнага года

1. Барсукова Наталля Васільеўна, 2 гады навучання                         

Навуковы кіраўнік  – д.ф.н. прафесар Станкевіч А.А.

Тэма магістарскай дысертацыі «Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў творах дзіцячага фальклору: лінгвапрагматычны аспект»

2. Гусакова Яна Александраўна, 1 год навучання 

Навуковы кіраўнік  – к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.

Тэма магістарскай дысертацыі «Лексіка традыцыйнай беларускай кулінарыі: семантыка, генезіс, дэрывацыя»

3. Даніленка Вольга Пятроўна, 1 год навучання

Навуковы кіраўнік  – д.ф.н. прафесар Ляшчынская В. А.

Тэма магістарскай дысертацыі  «Рэпрэзентацыя хітрасці ў фразеалогіі беларускай мовы»

4. Дуброўская Дар'я Ігараўна, 1,5 гады навучання (завочнае навучанне)

Навуковы кіраўнік  – к.ф.н. дацэнт Паплаўная Л.В.

Тэма магістарскай дысертацыі  «Ваенная тэрміналогія ў беларускай мове: парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі»

5. Кірчанка Кара Генадзьеўна, 1 год навучання

Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Ермакова А.М.

Тэма магістарскай дысертацыі  «Канцэпт 'аблава' і моўныя сродкі яго рэалізацыі ў аднаіменнай аповесці Васіля Быкава»

6. Мызянкова Марыя Валер'еўна, 1 год навучання                                 

Навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Мінакова Л.М.

Тэма магістарскай дысертацыі «Структурна-семантычныя асаблівасці медыцынскай тэрміналогіі ў беларускай мове»

Аб міжнародным навуковым супрацоўніцтве кафедры беларускай мовы

 У 2017 г. выкладчыкі  кафедры беларускай мовы выконвалі міжнародныя навуковыя расійска-беларускія праекты, фінансаваныя па лініі РГНФ-БРФФД:                                                                             

  • “Этнаграфічныя і культуралагічныя асаблівасці абрадавага фальклору Бранска-Гомельскага пагранічча”;
  • “Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне”

Даследаванні адбываліся ў рамках расійска-беларускага навукова-даследчага праекта сумесна з філіялам ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве – навуковыя кіраўнікі – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч (ГДУ імя Ф. Скарыны), д.ф.н. прафесар С.М. Старадубец (ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве).

Кафедра беларуская мовы разам з выкладчыкамі кафедры замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў маі 2017 года правяла Міжнародны навукова-метадычны семінар «Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы».

Выкладчыкі кафедры беларускай мовы прымалі актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, што праводзіліся у Расіі і Украіне.

Подробнее: Аб міжнародным навуковым супрацоўніцтве кафедры беларускай мовы

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates