АМАТАРЫ ФІЛАЛОГІІ

З 8 па 12 студзеня ў Гомелі  прайшоў трэці (абласны) тур Рэпубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Сёлета ў алімпіядзе ўдзельнічалі 108 навучэнцаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Адкрыццё алімпіяды адбылося 8 студзеня на базе Дома настаўніка. Ад імя журы ўдзельнікаў прывітала дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян.

 У Гомельскім аграрна-тэхнічным ліцэі, які не першы год гасцінна прымае юных філолагаў, праходзілі тры туры спаборніцтваў.  Навучэнцы пісалі водгук на прапанаваны вершаваны твор, дэманстравалі свае веды пры выкананні комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры, выявілі рытарычныя здольнасці ў конкурсе вусных выказванняў. 

12 студзеня ў Доме настаўніка  адбылося ўрачастае ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды. Актыўны ўдзел ва ўзнагароджанні прынялі дацэнты кафедры беларускай мовы Ермакова А.М. і Мінакова Л.М., а таксама дэкан філалагічнага факультэта Палуян А.М.

Дзесяць навучэнцаў  9-11 класаў атрымалі дыпломы І ступені, а  39 -  ІІ і ІІІ ступені. Лепшыя прадстаўнікі ад кожнай паралелі будуць абараняць гонар Гомельскай вобласці на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды ў сакавіку 2018 у горадзе Мазыры.

 У складзе журы алімпіяды былі вопытныя выкладчыкі філалагічнага факультэта – прадстаўнікі кафедр беларускай культуры і фалькларыстыкі (А.М. Палуян, А.А. Кастрыца), беларускай мовы (А.М. Воінава, А.М. Ермакова, З.У. Шведава, Л.В. Паплаўная, Л.П. Дземідзенка, Л.М. Мінакова), беларускай літаратуры (А.М. Мельнікава, М.У. Аммон, І.А. Бажок), а таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №56 г.Гомеля” Панякова І.І.

 Вучні выпускных класаў атрымалі  ў падарунак ад выкладчыкаў філалагічнага факультэта УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”  імянныя запрашальныя лісты і буклеты, якія даюць магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй і спецыяльнасцямі факультэта, уступнымі экзаменамі.                                                                                                                                                                                                    А.М. Палуян



Запрашаем на навуковую канферэнцыю

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны                                                                             

запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час» .                                                                       

Канферэнцыя адбудзецца 18 мая 2018 года.                                                                      

Дыпломы пераможцам аліміпіяды

12 студзеня 2018 года выкладчыкі філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “ГДУ імя Ф.Скарыны” прынялі ўдзел ва ўзнагароджанні пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Дацэнты кафедры беларускай мовы  Ермакова А.М. і Мінакова Л.М. уручылі пераможцам дыпломы, пажадалі новых перамог.

Дэкан філалагічнага факультэта Палуян А.М. расказала ўдзельнікам і пераможцам алімпіяды пра філалагічны факультэт універсітэта, адзначыла спецыяльнасці, набыць якія магчыма на нашым факультэце, запрасіла атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. 

 ev.jpg

Прэзентацыя "Слоўніка мова Янкі Купалы"

19 студзеня 2018 года дацэнт кафедры беларускай мовы Ермакова Алена Мікалаеўна ў аўдыторыю 2-1 першага корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны правяла для студэнтаў 5 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" завочнай формы навучання  (група БФЗ-51) прэзентацыю “Слоўніка мовы Янкі Купалы”.
IMG_20180119_102956.jpg
2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates