Прафарыентацыя на філалагічным факультэце ў час зімовых канікул
Напярэдадні Новага года, у час зімовых канікул школьнікаў, на філалагічным факультэце адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства “Ведаю родную мову”. Будучых абітурыентаў сустрэла кіраўніцтва факультэта ў асобах дэкана А.М. Палуян і намесніка дэкана З.У. Шведавай, якія пазнаёмілі з асаблівасцямі ўступнай кампаніі на розныя спецыяльнасці, магчымасцях, што адчыняюцца перад студэнтамі, якія закончылі філалагічны факультэт, падрабязна адказалі на ўсе пытанні.
Дацэнт кафедры беларускай мовы Фёдарава Алена Мікалаеўна прачытала лекцыю “Экзамен в творчестве» для жадаючых паступіць на спецыяльнасць «Журналістыка». Бяседа атрымалася вельмі прадуктыўнай, навучэнцы задавалі шмат розных пытанняў.
Захапляльны квіз па беларускай мове правяла дацэнт кафедры беларускай літаратуры Пятроўская Таццяна Міхайлаўна. Квіз аб’яднаў каманды ў незвычайных заданнях. Удзельнікі адгадвалі факты пра Францыска Скарыну, творы, фразеалагізмы па малюнках і рэдкія словы. Найбольш жыво прайшоў тур, дзе словы паказвалі жэстамі, а адзін чалавек іх адгадваў. Прыемна, што на працягу ўсяго квіза ў аўдыторыі панавала традыцыйная для філалагічнага факультэта нязмушаная атмасфера. У фінале ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.




Республиканский новогодний бал
24 декабря в Минске прошел Республиканский новогодний бал. Студенты ГГУ имени Ф. Скорины — Валенсия Голубович (филологический факультет), Даниил Лапчук (факультет физики и ИT), Евгения Воробьева и Платон Шипилов (экономический факультет) — достойно представили наш вуз.



























