Галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Вячаславаўна Каралёва сустрэлася са студэнтамі філалагічнага факультэта
04.09.2025 галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Вячаславаўна Каралёва сустрэлася са студэнтамі філалагічнага факультэта. Сустрэча прымеркавана да Дня беларускага пісьменства. Падчас яе рэдактар распавяла пра гісторыю часопіса, што ўяўляла выданне ў мінулым стагоддзі і якія змены адбываюцца зараз, пазнаёміла з рубрыкамі, на старонках якіх маладыя аўтары могуць апублікаваць свае тэксты, і запрасіла студэнтаў да супрацоўніцтва.
Ангеліна Нарук, група БФ-21