ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА Ў ДОМЕ НАСТАЎНІКА

  20 мая прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава  выступіла перад вучнямі стапрэйшых класаў г. Гомеля ў межах прафарыетацыйнага мерапрыемства, арганізаванага Гомельскмі абласным Домам навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі.

 А. М. Мельнікава пазнаёміла вучняў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказала пра высокі статус нашай навучальнай установы.

А. М. Мельнікава паведаміла вучням пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць пераможцы алімпіяд, выпускнікі педагагічных класаў, медалісты.

А.М. Мельнікава праінфармавала вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў.

 

2011 ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА Ў ДОМЕ НАСТАЎНІКА. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates