Філалагічны факультэт

НАША РЭКЛАМА

Гісторыя філалагічнага факультэта пачынаецца з часу ўзнікнення і станаўлення Гомельскага педагагічнага інстытута. У 2014 годзе факультэт адзначыў сваё 85-годдзе, прайшоўшы шлях ад літаратурна-лінгвістычнага, літаратурнага, гісторыка-філалагічнага да філалагічнага. Адзін са старэйшых ва ўніверсітэце, філалагічны факультэт стаў базай для стварэння іншых самастойных факультэтаў – гістарычнага і факультэта замежных моў.

Факультэт рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў для навукова-даследчай, педагагічнай, літаратурна-рэдакцыйнай, культурна-асветніцкай, арганізацыйна-кіраўнічай, інавацыйнай дзейнасці ў сярэдніх школах, ліцэях, гімназіях, каледжах, універсітэтах, навукова-даследчых установах; сродках масавай інфармацыі і масавай камунікацыі; рэдакцыйна-выдавецкіх аддзелах;  дашкольных і пазашкольных установах;  органах дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднаннях, органах унутраных спраў.

Задачамі філалагічнага факультэта з'яўляюцца:
2.1. Арганізацыя і ажыццяўленне адукацыйнага працэсу.
2.2. Забеспячэнне належнай якасці адукацыі.
2.3. Рэалізацыя адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі па профілях адукацыі, напрамках адукацыі, спецыяльнасцях, напрамках спецыяльнасцяў, спецыялізацыях.
2.4. Аператыўнае кіраванне кафедрамі, якія ўваходзяць у склад факультэта, і каардынацыя дзейнасці гэтых кафедраў.
2.5. Рэгуляванне адукацыйнага працэсу, выхаваўчай работы.
2.6. Ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва кафедраў, якія ўваходзяць у склад факультэта.

2.7. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і арганізацыя ўдзелу ў гэтай дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
2.8. Фарміраванне прапаноў аб падборы і расстаноўцы кадраў на факультэце, удзел у межах кампетэнцыі ў фарміраванні штатнага раскладу кафедраў, якія ўваходзяць у склад факультэта.
2.9. Распрацоўка службовых інструкцый (функцыянальных абавязкаў) работнікаў факультэта і кафедр, якія ўваходзяць у склад факультэта.
2.10. Каардынацыя дзейнасці савета факультэта і метадычнага савета факультэта.
2.11. Удзел у рабоце савета універсітэта па пытаннях дзейнасці факультэта.
2.12. Арганізацыя выхаваўчага працэсу і ідэялагічнай працы сярод навучэнцаў на аснове дзяржаўнай палітыкі па выяўленню і падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі.
2.13. Стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў студэнтаў, ўцягванне іх у навуковую, у тым ліку навукова-даследчую працу, розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці, прыцягненне да актыўнай прафесійнай дзейнасці.
2.14. Забеспячэнне правядзення бягучай і выніковай атэстацыі, падрыхтоўка праектаў рашэнняў рэктара універсітэта аб адлічэнні, аднаўленні, аб пераводзе навучаюцца з аднаго курса на іншы.
2.15. Ўлік наведвальнасці навучальных заняткаў студэнтамі.
2.16. Ажыццяўленне кантролю за станам працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, за выкананнем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў па ахове працы.

З 2009-2010 вучэбнага года на факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Руская філалогія» па накірунках «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць» і «Камп’ютарнае забеспячэнне». На факультэце працуе 57 выкладчыкаў, у тым ліку 8 дактароў філалагічных навук і 36 кандыдатаў філалагічных навук. Для забеспячэння вучэбна-метадычнага працэсу на факультэце створаны і актыўна працуюць кабінеты польскай мовы, кітаязнаўства, кабінет вывучэння іўрыта, рэгіянальны цэнтр русістыкі, літаратурна-асветніцкі цэнтр “Патрыётыка”, студэнцкая фальклорная навукова-даследчая лабараторыя, лінгвістычная лабараторыя, камп’ютарныя класы, клас моўнай падрыхтоўкі бежанцаў, літаратурны музей “Alma-Mater”.

         На факультэце 5 кафедраў. Пры кафедры беларускай мовы працуе аспірантура і дактарантура, пры кафедрах беларускай літаратуры, рускай і сусветнай літаратуры, рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства – аспірантура. У 2010 годзе пачалася магістарская падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Мовазнаўства» і «Літаратуразнаўства».

Кафедры штогод праводзяць Міжнародныя і Рэспубліканскія навуковыя канферэнцыі: кафедра беларускай мовы – “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”,  “Скарына і наш час”, Некрашэвіцкія чытанні; кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства – «Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах»; "Компьютерная лингвистика: учебное направление и научная дисциплина"; кафедра рускай і сусветнай літаратуры – «Великая Отечественная война в судьбе литературы и культуры: исторический опыт как мировоззренческий и моральный выбор»; «Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре».

На факультэце створаны і плённа працуюць навуковыя школы ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, якія ўзначальваюць д.ф.н. прафесары Станкевіч А. А., Ляшчынская В. А., Штэйнер І. Ф., Коваль У. І., Казлова Р. М., Рогалеў А. Ф., Новак В. С. Вучоныя факультэта праводзяць навуковыя даследаванні па праблемах гісторыі мовы, лексікалогіі і лексікаграфіі, фразеалогіі і фразеаграфіі, анамастыкі, культуры маўлення і стылістыкі; шляхоў станаўлення культуры, этнаграфіі і фальклору Беларусі; новых з’яў у сучаснай беларускай літаратуры, літаратуразнаўстве і традыцыях брацкіх літаратур і інш.

На факультэце рэгулярна праводзяцца сустрэчы з дзеячамі навукі і культуры, творчымі калектывамі, арганізуюцца экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі і бліжэйшага замежжа.

 

 

Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава

Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам

імя І.І. Мечнікава

Адэскі ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава, які быў адкрыты ў1865 г., – адзін з самых буйных і значных вну Украіны з высокім міжнародным аўтарытэтам. Навучальны працэс у ім забяспечваеюць 4 інстытуты і 10 факультэтаў. У ім працуюць 102 кафедры, 1671 выкладчык (у тым ліку 125 дактароў навук, 576 кандыдатаў, 57 акадэмікаў і членкораў), навучаюцца 14500 студэнтаў.

Гістарычны факультэт гэтага ўніверсітэта рэгулярна праводзіць Этнаграфічныя чытанні ў фармаце Міжнароднаых канферэнцый, у якіх актыўны ўдзел прымаюць навукоўцы не толькі Украіны, але і Расіі, Беларусі, а таксама дальняга замежжа – Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Канады, ЗША. Матэрыялы канферэнцый выдаюцца як зборнікі артыкулаў.

Read more: Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава

Педагагічная практыка

         24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў  5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.

Read more: Педагагічная практыка

Дакукін Аляксандр



Дакукін Аляксандр, студэнт 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”.

Скончыў сярэднюю школу № 10 г. Светлагорска.

 Кола навуковых інтарэсаў – канцэптасфера беларускай літаратуры, уплыў міфалогіі і фальклору на прыгожае пісьменства, творчасць Алеся Разанава.

Прымаю чынны ўдзел у канферэнцыях рознага кшталту.

У вольны час люблю блукаць па кнігарнях альбо вывучаць традыцыі беларускага барока.

Сярэдні бал за апошні семестр – 10.


Андрей Великий

Андрей Великий. В 2020 году окончил учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины» по специальности «Русская филология (литературно-редакционная деятельность)». В данный момент является магистрантом заочной формы обучения по специальности «Языкознание».

После окончания университета остался работать в альма-матер в должности корреспондента информационно-аналитического отдела, а также культорганизатора студенческого клуба. Состоит в перспективном кадровом резерве Гомельского областного исполнительного комитета (категория «Специалист»).

О себе Андрей говорит как о человеке, любящем и ценящем юмор. Принимает непосредственное участие в организации и проведении большинства творческих программах ГГУ, считая это больше хобби, нежели работой. Ко всему прочему, участвует в открытых диалогах с известными деятелями науки, культуры, образования, госслужащими и т.д.

Основной формой досуга называет прогулки с друзьями и просмотр спектаклей, фильмов с близкими людьми.

Subcategories

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates