СЛАВЯНСКІ СВЕТ: ДУХОЎНЫЯ ТРАДЫЦЫІ І СУЧАСНАСЦЬ
З 20 па 21 мая ў Тамбоўскім дзяржаўным універсітэце імя Г. Р. Дзяржавіна праходзіла XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Славянскі свет: духоўныя традыцыі і сучаснасць”, прысвечаная Дню славянскай пісьменнасці і культуры.
Удзельнікамі мерапрыемства былі навукоўцы з Расіі, Беларусі, Сербіі, Казахстана, Узбекістана і Кітая. Удзел у канферэнцыі брала дэкан філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны Алена Палуян, якая выступіла на пленарным паседжанні з дакладам “Традыцыі святкавання Юр’я на Гомельшчыне”.
Другі дзень канферэнцыі прайшоў у фармаце навукова-дыскусійнай пляцоўкі “Неапаганства і акультызм як пагроза грамадству” на базе Тамбоўскай духоўнай семінарыі.
Завяршылася канферэнцыя інтэрактыўным майстар-класам “Беларуская і руская мовы: параўнальны аспект” Алены Палуян для студэнтаў і выкладчыкаў факультэта філалогіі і лінгвістыкі.
У межах візіту А. Палуян сустрэлася з дырэктарам Дэпартамента міжнародных сувязей С. С. Худзяковым, дэканам факультэта філалогіі і лінгвістыкі А. І. Давыдавай, загадчыкам кафедры рускай мовы Т. А. Дзьякавай, прафесарам кафедры рускай мовы А. С. Шчэрбак. Былі абмеркаваны шляхі далейшага супрацоўніцтва, удзелу ў навуковых мерапрыемствах, Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па рускай мове, акадэмічным абмене.