Пачатак  Выкладчыкі  Супрацоўнікі  gsu.by  Факультэт  by  ru  en
Рубрыкі
» Навiны
» Аб'явы
» Агульныя звесткi
» Нарматыўная база
» Метадычная база
» Праекты
» Студэнцкiя iнiцыятывы
» asoi submarine
» TEMPUS
» Размяшчэнне кафедры
» Завочнiкам
 
Праекты
•  Тэма 09-22
ДАМОВА № Б2-2.17/2009 на выкананне работ па развіцці Дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 2006-2008 гады і на перспектыву да 2010 года, заданне № 2.17 «Распрацаваць інструментальныя сродкі забеспячэння бяспекі пры рабоце з крыніцамі навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі»
Навуковы кіраўнік - загадчык кафедры АСАI Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч

•  Тэма 09-25
Фундаментальная (пошукавая) навукова-даследчая работа (ДАМОВА № Ф09БРУ-013) Інфармацыйная сістэма для падтрымкі работы сеткавай навуковай супольнасці даследчыкаў: Міжрэгіянальны навуковы партал «Праблемы пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы: фундаментальныя даследаванні і практычная рэалізацыя»
Навуковы кіраўнік - прарэктар па навуковай працы Дземідзенка Алег Міхайлавіч

•  Тэма 08-02
Навукова-метадычнае забеспячэнне рэалізацыі навучальнага працэсу ў галіне прамысловых інфармацыйных тэхналогій
Навуковы кіраўнік - загадчык кафедры АСАI Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч

•  Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Сеткавыя тэхналогіі і мультымедыя (Стымул)»
Даследчая і практычная дзейнасць калектыву лабараторыі ўключае ў сябе розныя напрамкі развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, камп'ютэрнае мадэляванне, прамысловае праграмаванне, сеткавае і сістэмнае адміністраванне, апрацоўку мультымедыйнай інфармацыі. Вынікі навуковых даследаванняў даводзіліся да ведама навуковай грамадскасці на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях.
Больш падрабязна...
Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры АСАI Варуеў Андрэй Валер'евіч

•  Рэгіянальная акадэмія CISCO
У рамках праграмы Сеткавай Акадэміі Cisco студэнты атрымліваюць актуальныя веды ў галіне тэхналогій Інтэрнэту, уключаючы праектаванне вылічальных сетак, адміністраванне аперацыйных сістэм Windows і UNIX, Web-дызайн. Вучэбная праграма Акадэміі ахоплівае шырокае кола тэм, ад асноў арганізацыі сетак да метадаў стварэння web-сайтаў і больш складаных паняццяў ІТ, такіх, як выкарыстанне складаных інструментаў пошуку і ліквідацыі няспраўнасцяў.
Больш падрабязна...
Kіраўнік праекта - дацэнт кафедры АСАI Варуеў Андрэй Валер'евіч

•  Акадэмічная інавацыйная праграма IBM
Дадзены праект - сумесная ініцыятыва IBM і кампаніі «IBA-Гомель» для Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны. Праект закліканы павысіць узровень падрыхтоўкі беларускіх студэнтаў і якасць адукацыі для забеспячэння канкурэнтаздольнасці будучых ІТ-спецыялістаў як на беларускай, так і міжнародным рынках працы. Удзел у «Акадэмічнай інавацыйнай праграме» дазволяе універсітэту атрымаць свабодны доступ да шырокага спектра праграмнага забеспячэння карпарацыі IBM, матэрыялаў па вучэбных курсах і спецыялізаваных выданнях, арганізаваць навучанне і сертыфікацыю выкладчыкаў і студэнтаў. У межах праекта кампанія «IBA-Гомель» адкрыла сумесную вучэбна-даследчую лабараторыю, аснашчаную сучасным абсталяваннем і праграмным забеспячэннем.
Больш падрабязна...
Руководитель проекта – старэйшы выкладчык кафедры АСАI Кучараў Аляксандр Iванавiч

•  Сумесная вучэбна-даследчая лабараторыя прадпрыемства Эпам Сiстэмз і ГДУ імя Ф.Скарыны
Прадпрыемства «Эпам Сiстэмз» надае вялікую ўвагу навучанню і павышэнню кваліфікацыі ўласных супрацоўнікаў і спецыялістаў, якія імкнуцца найбольш поўна рэалізаваць свой патэнцыял. Лабараторыя дае магчымасць вывучыць запатрабаваную ў Гомельскім рэгіёне платформу Java Enterprise Edition.
Больш падрабязна...
Kіраўнік праекта - загадчык кафедры АСАI Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч

Інстытут перападрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі
Кафедра для Iнстытута забяспечвае навучальны працэс па напрамках:
1) другая спецыяльнасць на базе вышэйшай адукацыі «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм» (кваліфікацыя «інжынер-праграміст»);
2) павышэнне кваліфікацыі з выдачай пасведчання па вывучэнні ERP-сістэмы «1C: Кiраванне вытворчым прадпрыемствам 8».
Kіраўнік праекта - загадчык кафедры АСАI Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч
Пачатак Выкладчыкі Супрацоўнікі gsu.by Факультэт