Пачатак  Выкладчыкі  Супрацоўнікі  gsu.by  Факультэт  by  ru  en
Выкладчыкі
Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч
Загадчык кафедры
кандыдат тэхнічных навук
дацэнт
Дземідзенка Алег Міхайлавіч
Прарэктар па навуковай працы
доктар тэхнічных навук
прафесар
Варуеў Андрэй Валер'евіч
Дацэнт
кандыдат тэхнічных навук
Бычкоў Павел Уладзiмiравіч
Дацэнт
кандыдат фізіка-матэматычных навук
Зыкуноў Уладзiмiр Аляксандравiч
Дацэнт
доктар фізіка-матэматычных навук
Драбышэўскі Віталь Аляксандравіч
Старэйшы выкладчык
Кулiнчанка Уладзімір Мікалаевіч
Старэйшы выкладчык
Кучараў Аляксандр Іванавіч
Старэйшы выкладчык
магiстр тэхнічных навук
Леванцоў Віктар Мікалаевіч
Старэйшы выкладчык
Шапавалава Наталля Аляксандраўна
Старэйшы выкладчык
Аксёнава Наталля Андрэеўна
Старэйшы выкладчык
магiстр тэхнічных навук
 
Інфармацыя пра выкладчыка
Прозвішча Імя Імя па бацьку:  Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч
Пасада:  загадчык кафедры АСАI
Навуковая ступень:  кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне:  дацэнт
ВНУ, спецыяльнасць, год заканчэння:  ГДУ імя Ф. Скарыны, прыкладная матэматыка, 1989 г.
Сфера навуковых інтарэсаў:  Developing J2EE applications
 Імітацыйнае мадэляванне
Адрас электроннай пошты:  liauchuk@gmail.com
Skype:  liauchuk
   Google Scholar

Рэзюмэ

Нарадзіўся 1 снежня 1965 года ў горадзе Гомелі. У 1982 годзе паступіў у Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны на спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка». Падчас вучобы праявіў цікавасць да навуковай дзейнасці ў галіне імітацыйнага мадэлявання. Скончыўшы з адзнакай універсітэт ў 1989 годзе, быў размеркаваны на кафедру матэматычных праблем кіравання дадзенага ВНУ і рэкамендаваны ёю да паступлення ў аспірантуру на спецыяльнасць 05.13.16 - «Прымяненне вылічальнай тэхнікі, матэматычнага мадэлявання і матэматычных метадаў у навуковых даследаваннях» (па галінах навук). У 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, прафесара Максiмея Івана Васільевіча абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Распрацоўка метаду і сродкаў аўтаматызацыі імітацыйнага мадэлявання складаных дыскрэтных сістэм», атрымаўшы навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук. У 2000 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».

На выкладчыцкіх пасадах кафедры матэматычных праблем кіравання (асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт) працаваў з 1992 па 2007 год. У 2007 годзе быў абраны па конкурсу на пасаду загадчыка кафедры аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі фізічнага факультэта.

Распрацаваны курсы лекцый і лабараторныя практыкумы больш, чым па 15 вучэбных дысцыплінах. Асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы метадычных матэрыялаў у электронным выглядзе. Рэгулярна ажыццяўляецца кіраўніцтва дыпломным і курсавым праектаваннем студэнтаў па наступных напрамках:

  • iмітацыйнае мадэляванне,
  • аб'ектна-арыентаванае праграмаванне,
  • распрацоўка web-аплiкацый на платформе Java Enterprise Edition,
  • тэхналогія распрацоўкі праграмнага забеспячэння,
  • аўтаматызацыя офіснай дзейнасці сродкамі Excel.

Апублікавана больш за 20 навукова-метадычных работ, з іх 1 вучэбны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З'яўляюся членам арганізацыйнага камітэта па правядзенні двух канферэнцый на базе нашага універсітэта:

  • Рэспубліканская навуковая канферэнцыя студентаў і аспірантаў «Новыя матэматычныя метады і камп'ютэрныя тэхналогіі ў праектаванні, вытворчасці і навуковых даследаваннях»;
  • Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні навукова-метадычнай работы».

Праходзіў неаднаразова павышэнне кваліфікацыі:

  • па праграме навукова-метадычнага семінара матэматычнага факультэта;
  • на кафедры інфармацыйна-вылічальных сістэм Беларускага гандлёва-эканамічнага універсітэта;
  • у Парку высокіх тэхналогій.

Пад маім навуковым кіраўніцтвам абаронены дзве кандыдацкія дысертацыі: 2006 год - Старчанка Уладзімір, 2009 год - Чэчат Павел. Вучні станавіліся лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх работ розных гадоў, адкрытага конкурсу Эрыксан - НАН Беларусi'2004.

Прымаў актыўны ўдзел у выкананні 15 гаспдамоўных і дзяржбюджэтных навукова-даследчых работ, з іх у 1 у якасці навуковага кіраўніка, у 7 - адказнага выканаўцы. Вынікі навуковай працы рэгулярна дакладваюцца на міжнародных навуковых канферэнцыях. Спіс навуковых публікацый уключае больш за 60 найменняў. У 2006 годзе ў сааўтарстве з прафесарам I.В. Максiмеям. выдаў манаграфію «Праграмна-тэхналагічныя комплексы імітацыі складаных дыскрэтных сістэм», дзе падведзены вынікі выканання навукова-даследчых работ. У 2007 годзе стаў лаўрэатам Скарынiнскiх чытанняў.
З 2014 па 2018 гады ў супрацоўніцтве з кафедрай інфарматыкі Універсітэта горада Жыліна (Славакія) мною былі выкананы два праекты ў рамках міжнародных праграм TEMPUS і ERASMUS+.

Асноўныя вобласці навуковых інтарэсаў:

  • імітацыйных мадэляванне;
  • навукова-метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу ў галіне прамысловых інфармацыйных тэхналогій.

Мною распрацаваны праграмна-тэхналагічны інструментарый праблемнай арыентацыі сродкаў аўтаматызацыі імітацыйнага мадэлявання складаных дыскрэтных сістэм. У яго аснове знаходзіцца сістэма мадэлявання MICIC4, якая ўключае ў сябе:

  • базавую схему фармалізацыі аб'екта мадэлявання;
  • шаблоны праектавання праграмы імітацыйнай мадэлі;
  • праграмныя інтэрфейсы пастаноўкі імітацыйнага эксперыменту;
  • сцэнарыі імітацыйных эксперыментаў, якія дазваляюць праводзіць выпрабаванне, даследаванне уласцівасцяў і эксплуатацыю мадэлі;
  • спосабы інтэграцыі імітацыйных мадэляў ў інфармацыйна-аналітычную сістэму карыстальніка паводле наяўнага ўзроўню аўтаматызацыі.

З дапамогай сістэмы мадэлявання MICIC4 вучнямі і калегамі створаны шэраг праблемна-арыентаваных комплексаў імітацыі ў наступных галінах: тэхналагічныя працэсы вытворчасці, транспартныя плыні, вылічальныя працэсы ў тэлекамунікацыйных сетках, камерцыйная дзейнасць.

Рэгулярна прымаю ўдзел у наступных навуковых канферэнцыях:

  • «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (IST), г. Мінск;
  • «Імітацыйнае мадэляванне: тэорыя і практыка» (ИММОД), г. Санкт-Пецярбург;
  • «Computer Data Analisys and Modeling» (CDAM), г. Мінск.

Найбольш значныя за апошнія гады навуковыя працы:

  1. Ляўчук, В.Д. Праграмна-тэхналагічныя комплексы імітацыі складаных дыскрэтных сістэм/ В.Д. Ляўчук, І.В. Максімей.- Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2006.- 263 с.
  2. Ляўчук, В.Д. Базавая схема фармалізацыі сістэмы мадэлявання MICIC4/ В.Д. Ляўчук// Проблеми програмування.- 2005.- №1.- С. 85-96.
  3. Ляўчук, В.Д. Верыфікацыя імітацыйнай мадэлі тэхналагічнага працэсу вытворчасці з іерархічнай структурай/ В.Д. Ляўчук, П.Л. Чэчат [і інш]// Інфарматыка, №1, 2005.- С. 32-40.
  4. Ляўчук, В.Д. Імітацыйнае мадэляванне тэхналагічнага працэсу вытворчасці з іерархічнай структурай/ В.Д. Ляўчук// Реєстрацiя, зберiгання i обробка даних.- 2006.- Т.8, №3.- С. 89-103.
  5. Ляўчук, В.Д. Праграмныя інтэрфейсы імітацыйныга мадэлявання складаных дыскрэтных сістэм/ В.Д. Ляўчук// Матэматичнi машыны i сістэмы, №1, 2007.- С. 88-92.
  6. Ляўчук, В.Д. Актуальныя шаблоны праграмавання імітацыйных мадэляў складаных сістэм/ В.Д. Ляўчук, П.Л. Чэчат// «Імітацыйная мадэляванне. Тэорыя і практыка» ИММОД-2007: Зборнік дакладаў трэцяй Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі па імітацыйнаму мадэляванню і яго прымяненню ў навуцы і прамысловасці/ СПб.: ФГУП ЦНДІ тэхналогіі суднабудавання, 2007.- Т.1.- С. 167-171.
  7. Ляўчук, В.Д. Уплыў сучасных інфармацыйных тэхналогій на развіццё сродкаў аўтаматызацыі імітацыйнага мадэлявання складаных дыскрэтных сістэм/ В.Д. Ляўчук// Весці Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.- 2009.- № 4.- С. 32-35.
  8. Ляўчук, В.Д. Параўнанне стратэгій планавання каналаў размеркавання па выніках пастаноўкі імітацыйных эксперыментаў / В.Д. Ляўчук // Весці Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.- 2011.- №6.- С. 196-199.
  9. Ляўчук, В.Д. Сучасная інфраструктура лекцыі // Ляўчук В.Д., Варуеў А.В., Чэчат П.Л., Ляўчук А.А. / Дыстанцыйнае навучанне - адукацыйнае асяроддзе XXI стагоддзя: матэрыялы IX міжнар. нав.-метад. канф. - Мінск: БДУІР, 2015. - С.145-146.
  10. Ляўчук, В.Д. Ініцыялізацыя датчыкаў псеўдавыпадковых лікаў ва ўбудаваных прыладах // Чэчат П.Л., Ляўчук В.Д., Варуеў А.В. / Весткі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. - 2015.- № 6 (93) .- С.75-80.
  11. Ляўчук, В.Д. Канцэптуальная мадэль механізмаў забеспячэння якасці абслугоўвання ў сетках з камутацыяй пакетаў // А.І. Хобня, В.Д. Ляўчук, А.М. Дземідзенка / Інфарматыка. - 2016.- № 4.- C. 78-87.
  12. Ляўчук, В.Д. Архітэктура праграмнага інструментара па забеспячэнню надзейнасці вузла ЛВС // А.І. Кучараў, А.В. Варуеў, А.М. Дземідзенка, В.Д. Ляўчук / Праблемы фізікі, матэматыкі, тэхнікі. - 2017.- № 4. C. 61-64.

Пачатак Выкладчыкі Супрацоўнікі gsu.by Факультэт