Карыснае знаёмства

На падрыхтоўчым аддзяленні нашага ўніверсітэта вучацца зараз слухачы з розных краін Азіі і Афрыкі. Яны вывучаюць рускую мову і іншыя прадметы. На занятках хлопцы з Афрыкі расказвалі аб тым, што вельмі любяць спорт. Таму ім хацелася пабываць у спартыўнай зале.

Для іх важна на першым этапе навучання знаёміцца з асаблівасцямі гарадскога жыцця, а таксама са структурай навучальнай установы. У сувязі з чым карысна наведаць некаторыя падраздзяленні ўніверсітэта, даведацца аб рэжыме іх працы. Вядома, што ўсё гэта будзе спрыяць хутчэйшаму засваенню іншаземцамі лексікі рускай мовы. Нядаўна група слухачоў пабывала на спартыўных аб’ектах, дзе ўбачыла, як займаюцца фізічнай культурай нашы студэнты, пазнёмілася з абсталяваннем спартыўнай залы і комплекса. Адначасова слухачы папаўнялі свой слоўнікавы запас. У іх засталіся не толькі добрыя ўражанні, але і першыя фотаздымкі са свайго замежнага жыцця. Несумненна, што такія знаёмствы будуць працягнуты. Наперадзе – экскурсіі ў музеі, бібліятэку, выставачную залу.
Леанід Кузьміч,
выкладчык кафедры давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі

Мы в соц. сетях

Опрос

Считаете ли Вы, что для успешной сдачи тестов ЦТ и поступления в наш университет достаточно
школьной подготовки
15%
самостоятельной подготовки
14%
обучения на вечерних подготовительных курсах
32%
работы с репетитором
40%
Всего голосов: 174