Прафарыентацыйная сустрэча
10.02.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У.Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Аляксандры Дрывайла з вучнямі 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 66 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 74 г.Гомеля” і Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.
Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, звесткі аб рэпетыцыйным тэсціраванні.
Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі розных факультэтаў, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём.
На завяршэнне сустрэчы з вучнямі правялі займальную віктарыну “Ці ведаеш ты слова”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.




Да вытокаў душой дакрануўшыся!

3 лютага загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер сустрэўся з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: у каледжы дзейнічае філіял кафедры беларускай літаратуры, працуюць выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.
На ўроку беларускай літаратуры для навучэнцаў 1 курса аддзялення “Дашкольная адукацыя” Іван Фёдравіч Штэйнер распавёў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-юбіляраў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, успомніў цікавыя факты біяграфіі слынных літаратараў, расказаў пра цесныя сувязі мастакоў слова з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам і філалагічным факультэтам.


Ведаем сваіх землякоў!!!
1-2 лютага 2021 года студэнты групы БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча.
Вручение дипломов об окончании Шанхайского института индустрии, коммерции и иностранных языков и ГГУ имени Ф. Скорины

29 января на филологическом факультете состоялось вручение дипломов об окончании Шанхайского института индустрии, коммерции и иностранных языков и ГГУ имени Ф. Скорины по специальности «Русская филология. Компьютерное обеспечение» второму выпуску китайских студентов, получивших высшее образование первой ступени по интегрированной программе.
– Это уже второй выпуск студентов Шанхайского института, которые приехали в наш университет. Согласно программе совместной подготовки студентов и магистрантов, два с половиной года они обучались в Китае и два года в нашем университете. А сегодня мы спешим поздравить молодых людей с успешным окончанием обучения, – рассказала декан филологического факультета Елена Полуян.
В этом году дипломы получили два студента: Чжо Вэнсюань и Цяо Цзинси. Поздравляем выпускников!












