XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу
У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы.
На першым этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаны камісіяй ГДУ імя Ф.Скарыны.
Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаны пераможцы першага этапа конкурсу. Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу былі рэкамендаваны 6 работ:
1 Асёнчыкава-Бірукова Ангеліна Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2022 г. Работа “Вербализация эмоциональных концептов в художественной картине мира Ду Фу и Ли Цинчжао и особенности их перевода на русский язык”. Навуковы кіраўнік Коваль Уладзімір Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства.
2 Напрэенка Вікторыя Віктараўна, выпускнік 2022 г. Работа “Фразеалагізмы з кампанентам вочы ў мове Я. Купалы: семантычны і граматычны аспекты”. Навуковы кіраўнік Шведава Зоя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт.
3 Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна, выпускнік 2022 г. Работа “Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
4 Пацягова Алена Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2022 г. Работа “Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
5 Таргонская Ганна Уладзіміраўна, выпускнік 2022 г. Работа “Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
6 Шчарбатая Ангеліна Андрэеўна, магістрант. Работа “Дзеяслоўныя фразеалагізмы беларускай мовы: структура, семантыка, культура”. Навуковы кіраўнік Ляшчынская Вольга Аляксееўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы, прафесар.
Работы-пераможцы першага этапа конкурсу Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года адпавядаюць усім патрабаванням, у іх адлюстраваны актуальныя тэмы, у кожнай з работ прадстаўлена канцэптуальнае асэнсаванне праблемы; выпускнікі па абраных тэмах маюць публікацыі.
Усе работы будуць годна прадстаўляць філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года ў секцыі "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
ВНУ вачыма абітурыентаў
4 лістапада 2022 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце было арганізавана мерапрыемства для школьнікаў “ВНУ вачыма абітурыентаў”. Вучні 8-11 класаў ДУА “Гімназія № 46 г.Гомеля імя Блеза Паскаля” і ДУА “Сярэдняя школа № 33 г.Гомеля” мелі магчымасць некалькі гадзін пабыць у ролі студэнтаў.
З вітальным словам выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава. Студэнтка 3 курса Якаўленка Карына пазнаёміла вучняў са спецыяльнасцямі, структурай, гісторыяй факультэта, вучэбным і пазавучэбным жыццём студэнтаў, пагуляла з імі ў шарады “Адгадай слова”.
Прафесар кафедры беларускай мовы, д.ф.н. прафесар В.А.Ляшчынская далучыла вучняў да чароўнага, цікавага і патаемнага свету фразеалагізмаў, прачытаўшы лекцыю на тему «Вывучаем фразеалагізмы – пазнаём свой народ і сябе, засвойваем культурную інфармацыю».
Пасля лекцыі студэнты групы БЗА-21 прапанавалі вучням гульню-квэст, прысвечануя 140-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа. Школьнікі з інтарэсам выконвалі заданні, прысвечаныя біяграфіі Я.Коласа: запаўнялі крыжаванку, дапаўнялі словы, якіх не хапала ў самым першым вершы паэта, узнаўлялі цікавыя факты з асабістага жыцця і пісьменніцкай дзейнасці Я. Коласа, шукалі і злучалі радкі вершаў. Усё гэта адбывалася на такіх станцыях, як «Леснікова сядзіба», «У Палескай глушы», «Каля вытокаў», «Куфэрык цікаўнасцяў», «Рэдактар», «Візітная картка», звязаных з жыццём класіка беларускай літаратуры.
Дарагія школьнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!
Вучні педкласаў цікавяцца жыццём факультэта
3-4 лістапада 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце прадоўжыліся сустрэчы з вучнямі 10-11-х педагагічных класаў школ г. Рэчыцы, г. Хойнікі, г. Ельска.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Праведзеная гульня ў шарады “Адгадай слова” выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.
Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!
Симпозиум молодых исследователей в Румынии
4 ноября 2022 г. состоялся XI Международный онлайн-симпозиум молодых исследователей «Мир науки и молодежь: междисциплинарность и диалог», организованном кафедрой славистики Ясского университета имени Ал.И. Кузы (Румыния).
В работе симпозиума приняли участие молодые ученые из восьми стран: Беларуси, Боснии и Герцеговины, Казахстана, Молдовы, России, Румынии, Украины и Эстонии.
Гомельский государственный университет представляли студенты, магистранты и аспиранты кафедры русского, общего и славянского языкознания.
С приветственным словом к участникам симпозиума обратилась заведующий кафедрой русского, общего и славянского языкознания доктор филологических наук, доцент Е. В. Ничипорчик. С докладами выступили преподаватель кафедры А. А. Аксёнчикова-Бирюкова (научный руководитель – доктор филологических наук, профессор В. И. Коваль) и магистрант 1 года обучения О. И. Ничипорчик (научный руководитель – кандидат филологических наук, доцент Е. И. Холявко).
Участие в симпозиуме международного уровня стало возможным благодаря многолетнему сотрудничеству кафедры русского, общего и славянского языкознания Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины и кафедры славистики Ясского университета им. Ал. И. Кузы.
Восеньскі турнір
3 лістапада 2022 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў ДУА “Гімназія № 56 г.Гомеля імя А.А. Вішнеўскага”, ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Рэчыцы”, ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”.
У праграму турніру ўваходзіла знаёмства з факультэтам, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай пераможцаў, удзел вучняў у квэсце, прысвечанаму 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.
Па выніках правядзення алімпіяды па беларускай мове і літаратуры былі праведзены яе праверка дацэнтамі кафедры беларускай мовы А.М.Воінавай, А.М.Ермаковай і З.У.Шведавай. Пераможцамі алімпіяды сталі:
1 месца падзялілі Мокіна Дана (вучаніца 11 класа ДУА “Гімназія № 56 г.Гомеля імя А.А. Вішнеўскага” і Стрэльчанка Кацярына (вучаніца 11 класа ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”);
2 месца – Канавалава Аляксандра (вучаніца 10 класа ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”).
Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!