З ЛЮБОЎЮ ДА НАРОДНАЙ ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Ці захоўвае моладзь традыцыі продкаў? Безумоўна, захоўвае.
У гэтым упэўніліся ўсе, хто завітаў 24 лістапада 2022 года ў Славянскую бібліятэку. Студэнты філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В.С.Новак наладзілі цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае святам народнага календара беларусаў Гомельшчыны.
Маладыя людзі ў межах дзейнасці навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі падрыхтавалі сцэнізацыю асобных фрагментаў каляндарна-абрадавага фальклору (абрад ваджэння казы, навагоднюю варажбу, масленічны абрад “Калодка”, вясельны звычай “Рада ў хаце бацькоў жаніха”), а таксама тэматычную музычна-харэаграфічную замалёўку, чым падаравалі гледачам атмасферу старадаўняй традыцыйнай культуры беларусаў.
Выклікалі цікавасць паведамленні студэнтаў пра мясцовую спецыфіку фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Буда-Кашалёўскага, Брагінскага, Калінкавіцкага, Добрушскага і Гомельскага раёнаў Гомельшчыны. Ураджэнка вёскі Пералёўка, студэнтка групы БЗА-11 Паліна Пархоменка пазнаёміла прысутных з лакальнымі асаблівасцямі абраду пахавання стралы сваей вёскі, прывяла ў якасці цікавай яго ілюстрацыі ўспаміны інфармантаў.
Словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць усім удзельнікам мерапрыемства, якія з любоўю і павагай ставяцца да духоўнай культуры продкаў, захоўваюць яе і папулярызуюць, – студэнтам філалагічнага факультэта. Асобна варта адзначыць натхняльнікаў і рэжысёраў мерапрыемства – студэнтку групы РФ-41 Ніну Алдакушкіну і сакратара кафедры рускай і сусветнай літаратуры Анастасію Лабановіч.
Дарэчы, Ніна выступае рэжысёрам фальклорнага свята ўжо другі раз. І на пытанне аб тым, чаму яна гэтым займаецца, адказвае так:
– Захаванне спрадвечных абрадаў і звычаяў – гэта вельмі важна. Традыцыі нашых продкаў павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне, таму што транслюецца спаконвечная народная мудрасць. А калі ты бачыш ініцыятыўных дзяўчат і хлопцаў, у якіх ёсць жаданне творча сябе рэалізаваць, то натхняешся гэтым запалам і працуеш. Добра, калі народная духоўная спадчына, аздабляючыся новымі фарбамі, працягвае жыць у сэрцах моладзі.
Прафесар Анжэла Мельнікава – сябра Міжнароднага рэдакцыйнага савета
Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава ўвайшла ў Міжнародны рэдакцыйны савет міжнароднага навуковага часопіса «跨文化研究/ Multicultural Research / Мультикультурные исследования» / Мульцікультурные даследаванні, які выдаецца Універсітэтам Хучжоў Кітайскай Народнай Рэспублікі. А. М. Мельнікава неаднаразова выступала аўтарам гэтага часопіса.
Рэдакцыйны савет часопіса рады супрацоўніцтву.
Артыкулы можна дасылаць на адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Выставачны праект «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа»
10.11.2022 загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер разам з магістрантамі прыняў удзел у прэзентацыі выставачнага праекта «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа», арганізаванай Гомельскай абласной бібліліятэкай імя У.І.Леніна да святкавання 140-годдзя юбілея класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа.
Магістранты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця літаратара і рэдкімі архіўнымі фотаматэрыяламі, праслухалі адрыўкі з найбольш знакамітых твораў пісьменніка.
Альманах "Пралеска"
Двенадцатого ноября в Гомельской Славянской библиотеке состоялась презентация третьего выпуска (первые два вышли в 2010 и 2017 годах) альманаха литературного объединения «Пралеска». Издание поддержано Гомельским отделением общественного объединения «Союз писателей Беларуси».
Среди авторов альманаха оказались и представители разных поколений филологического факультета. Альманах объединил творчество юных поэтов – студентки первого курса Анастасии Волуевич (РФ-11) и третьего – Анастасии Копниновой (РИ-31); а также авторов со стажем Натальи Ивановой, выпускницы филологического факультета, поэта, переводчицы, ныне магистрантки филологического факультета, и Елены Асенчик, преподавателя кафедры русского, общего и славянского языкознания.
Презентация прошла в тёплой творческой обстановке: авторы обменивались впечатлениями от альманаха, выступали со своими произведениями, делились творческими новостями.
Позже в библиотеке им. А.И.Герцена состоится презентация альманаха в более широком формате.
Поздравляем наших юных авторов, студентов филфака, со значимой творческой публикацией!
Cход для бацькоў студэнтаў-першакурснікаў
12 лістапада 2022 года на філалагічным факультэце адбыўся сход для бацькоў студэнтаў-першакурснікаў, на якім выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А. Кастрыца і куратары груп З.У. Шведава і А.І. Халяўка. А.М. Палуян расказала бацькам пра асаблівасці арганізацыі вучэбнай і выхаваўчай работы на філалагічным факультэце, пра перспектывы навучання на выбраных студэнтамі спецыяльнасцях, пра ваенную падрыхтоўку для жадаючых, пра магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры, пра сацыяльную падтрымку нашых студэнтаў. Намеснік дэкана Н.П. Цімашэнка пазнаёміла бацькоў з навучальным працэсам у першым і другім семестрах, расказала пра асаблівасці праходжання рознага тыпу практык на філалагічным факультэце. Намеснік дэкана А.А. Кастрыца раскрыла заканамернасці выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце і на факультэце. Затым на ўсе пытанні бацькоў адказалі куратары груп. Акрамя таго, бацькі пазнаёміліся з экранам паспяховасці студэнтаў.