У гонар ветэранаў

8 мая ў чытальнай зале галоўнага корпуса ГДУ імя Ф, Скарыны адбылося святочнае мерапрыемства ў гонар ветэранаў і ўдзельнікаў ВАВ. Студэнты 1 курса філалагічнага факультэта (сярод якіх была гр. БФ-11 (куратар Н.П. Цімашэнка)) падрыхтавалі канцэртную праграму, насычаную вершамі, песнямі і апавяданнямі.

 


Прыгадалі герояў нашай  краіны і паслухалі   рэальныя  гісторыі з поля бітвы. Мерапрыемства закранула сэрца кожнага гледача і выклікала слёзы. Студэнтаў запрасілі яшчэ некалькі разоў выступіць з гэтай праграмай.


2011 У гонар ветэранаў . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates