Выстава, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча


20 кастрычніка 2016 г. студэнты групы ФК-13 факультэта фізічнай культуры разам з к.ф.н., дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі першую рэспубліканскую выставу студэнцкай творчасці, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча. На ёй было прадстаўлена больш за 100 работ студэнтаў розных ВНУ Беларусі. Крэатыўныя работы маладых людзей былі прадстаўлены ў розных формах: фотаздымкі, малюнкі, ілюстрацыі да твораў паэта, кераміка, вышыўка, тэкстыльныя аплікацыі. Кранаюць душу і матылькі, і блакітныя васількі – асноўныя вобразы-сімвалы ў паэзіі літаратара. Спадзяемся, што такія праекты, дзе студэнты маюць магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, стануць традыцыйнымі.

Плахатнюк Яўген, студэнт групы ФК-13

2011 Выстава, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates