Сустрэча з бардам

2 лістапада 2016 года мы, студэнты групы ГЭ-21 разам з нашым выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка, сталі ўдзельнікамі сустрэчы з вядомым бардам, нашым земляком А. Мельнікавым. Мы былі здзіўлены тым, наколькі гэта цікавы і таленавіты чалавек. Падчас сустрэчы Андрэй Мельнікаў не толькі выконваў свае песні, але і расказваў гісторыі са свайго жыцця, падтрымліваў дыялог са студэнтамі. Варта адзначыць, што Андрэй Мельнікаў размаўляе і выконвае песні на нашай роднай мове, што вельмі прыемна, асабліва ў наш час, бо большасць усё ж гаворыць па-руску. Песні аўтара-выканаўцы Андрэя Мельнікава вельмі душэўныя і меладычныя, некаторыя з іх звязаны з гістарычнымі падзеямі. Мы засталіся вельмі задаволенымі і будзем рады сустрэцца з А. Мельнікавым яшчэ раз!

Студэнты групы ГЭ-21






2011 Сустрэча з бардам. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates