Сцэнізацыя беларускага старажытнага абраду

 

16 мая ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбылася сцэнізацыя беларускага старажытнага абраду “Улазіны” (“Уваходзіны ў новую хату”). Гэтае мерапрыемства было падрыхтавана студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, удзельнічалі таксама і 2 студэнты з біялагічнага факультэта: Дзмітрый Козел і Уладзіслаў Шчэмелеў. Гледачы з цікавасцю ўспрымалі ўсе тыя фрагменты народнага свята, якія былі паказаны студэнтамі ў актавай зале бібліятэкі: гэта і выступленні вядучых, якія пазнаёмілі гледачоў з міфалогіяй жыллёвай прасторы, гэта і сам сцэнарый свята, і заключнае слова загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак, пад кіраўніцтвам якой было падрыхтавана гэта мерапрыемства.

 





2011 Сцэнізацыя беларускага старажытнага абраду. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates