Палескі каларыт

 

30 кастрычніка 2015 года студэнты группы БФ-42 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі персанальную выставу Аляксандра Грэся, на якой былі прадстаўлены шматлікія работы мастака, сярод якіх карціны, а таксама плеценыя з саломы і лазы вырабы ручной работы. Экскурсавод расказала цікавую гісторыю жыцця самога мастака і яго сям’і. Нас вельмі ўразіла тое, што калісьці, яшчэ ў часы Вялікай Айчыннай вайны, саломапляценне выратавала бацьку мастака ад смерці. Расказалі нам і пра жыццёвыя пуцявіны А. Грэся, якія накіравалі яго на творчы шлях. На выставе можна было не толькі паглядзець, але і патрымаць у руках вырабы, прымераць, адчуць цудоўны пах саломы і поўнасцю акунуцца з галавой у каларыт палескай вёскі. У кожнага пасля выставы засталіся прыемныя ўражанні.

Віталь Гнётаў, БФ-42










2011 Палескі каларыт. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates