Сустрэча з гімназістамі



24 кастрычніка 2015 года на базе ДУА “Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа” адбылася сустрэча супрацоўнікаў кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” з вучнямі 10-11 класаў. Будучым абітурыентам былі прадэманстраваны змястоўныя і цікавыя прэзентацыі. К.ф.н., дацэнт Кастрыца А.А. пазнаёміла гімназістаў з факультэтамі і спецыяльнасцямі ўніверсітэта. Д.ф.н., прафесар Новак В.С. і к.ф.н., дацэнт Вяргеенка С.А. больш падрабязна расказалі пра філалагічны факультэт, дзейнасць кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі і фальклорную практыку, падчас якой студэнты разам з выкладчыкамі запісваюць скарбы народнай мудрасці.

2011 Сустрэча з гімназістамі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates