Дзівосны японскі свет


Зусім нядаўна (19 сакавіка 2015 года) група БФ-22 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка патрапіла на выставу японскай культуры, якая праходзіла ў Палацы Румянцавых-Паскевічаў. Дзіўныя карціны, спецыфічнае адзенне, самыя розныя экспанаты здзівілі нас сваёй навізной і прыгажосцю.

Вельмі ўразілі нас японскія багі. Асабліва той, хто адказвае за каханне, бо ў яго было некалькі галоў. Яны былі даволі непрыемнымі на выгляд, але ж галоўнае не знешняе аблічча, а ўнутранае напаўненне.

Асабліва нам запомніўся пакой са страшным пасланцам з японскага пекла. Ух, якая ж гэта пачвара! Ён рухаўся і нават нешта гаварыў. Мы – дзяўчаты пужлівыя, таму крычалі зусім не штучна і вельмі эмацыянальна. Было даволі страшна!

Адным словам, усё было весела і цікава. Можна смела сказаць, што зараз мы адчуваем пэўную сувязь з японскай культурай.

Алена Шукаловіч, студэнтка групы БФ-22

 






2011 Дзівосны японскі свет. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates