Перажываем за нашых!


З 11 па 14 лістапада на базе СДЮШАР № 3 праходзіў Адкрыты кубак горада Гомеля па водным пола. За перамогу змагаліся каманды розных гарадоў Беларусі, а таксама каманды Адэсы (Украіна) і Масквы (Расія). 13 лістапада 2014 года дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка арганізавала наведванне студэнтамі групы ФК-13 факультэта фізічнай культуры захапляльнага спартыўнага спаборніцтва ў межах названага турніра. На водную пляцоўку выйшлі каманды Гомеля і Брэста. З лікам 17:10 перамаглі нашы ватэрпалісты і занялі першае месца ў турніры! Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж!










 



2011 Перажываем за нашых!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates