Наведванне музея Ф. Скарыны




Замежные  студэнты 2-га курса біялагічнага факультэта 19 верасня наведалі музей Ф. Скарыны  ўніверсітэта. Дырэктар музея К.С. Усовіч паведаміў ім змястоўныя звесткі аб гісторыі  вуза  і яго знакамітых людзях, пазнаёміў са шматлікімі экспанатамі музея, з жыццём і дзейнасцю нашага  знакамітага  асветніка Ф. Скарыны. Да групы студэнтаў з задавальненнем далучыўся і бацька студэнткі Атамарадавай  Энеджан, які быў у гасцях у дачкі, цікавіўся ўмовамі вучобы і пражывання  туркменскіх студэнтаў. Экскурсія пакінула глыбокае ўражанне, аб чым студэнты зрабілі запісы ў Кнізе водгукаў.

 




















2011 Наведванне музея Ф. Скарыны . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates