Адкрыццё LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі".

14 красавіка 2025 года адбылося адкрыцце LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .

Пленарнае пасяджэнне LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 3-2.

Распачала пасяджэнне і прывітала ўдзельнікаў каферэнцыі дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.

Алена Мікалаеўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.  

Намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2024 годзе, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2025 годзе.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская.

На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:

1 Масанавец Людміла Аляксандраўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41

Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская

Тэма даклада “Асаблівасці вывучэння фразеалогіі ў школе

Сцепчанка Віялета Аляксандраўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41

Навуковы кіраўнік – намеснік дэкана філалагічнага факультэта па ІВР, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай мовы Зоя Уладзіміраўна Шведава

Тэма даклада “Інфаграфіка як прыём візуалізацыі

3 Рагузова Анастасия Игоревна, магистрант 1 курса, группа МЯз-11.

Научный руководитель – д.ф.н., профессор, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания Владимир Иванович Коваль.

Тема доклада «Расширение семантического объема названий блюд в русском и итальянском языках».

4 Казлякоўскі Аляксей Аляксандравіч, студэнт 3 курса, група БЗА-31.

Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры Валянціна Станіславаўна Новак

Тэма даклада “Народныя вераванні жыхароў Калінкавіцкага раёна

5 Іванюк Ганна Алегаўна, студэнтка 4 курса, група БЗА-41                                                                 

Навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна

Тэма даклада “Сучасныя метадычныя падыходы да вывучэння творчасці М. Зарэцкага ў сучаснай школе

 

У заключэнне намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава пажадала ўсім удзельнікам канферэнцыі зацікаўленасці філалогіяй, любові да слова і літаратуры і запрасіла ўсіх, хто цікавіцца і аматараў філалогіі, удзельнічаць у секцыйных пасяджэннях, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ў красавіку 2025 года.

 Ozm2wjb-Yb-XUTE1-Bp-Fqn-Giu-Ox-IUSsl-EAx-OPVEy-K0m-1

8-WPGn-Coq-WEr-Mex-PUj-RXr-F3p-AE33ku-PJl-GNI01-Qzx

9na8g-DGbpqd6rd-ZDr-JEVhqy8-VEGwj-Y2b-I36h-Lt-Fh

c0d-Tj5fb3-BKtgkguunv-Sr-I4u-UIYx-OAXi-Yxdt-C7wi

Eh-GP2jr-EOF7-S6-Ujj-PWY6j-Izn-EWu5-Ro-XCm0-OTi2g3

FW9m-LG5s-DMt-Bzz-So-QPh-Ce3k-NFbv-Hsz-Xwhu-VEYbn-N

 

 WLeh-CJA6l-ZJl-Ns-QJ7-F78e-XAIOrq-WB3-S05uhl-Cc-Nn

 

2011 Адкрыццё LІV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі".. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates