Віншуем з абаронай

ВІНШУЕМ

 Чарнышову Анастасію Міхайлаўну,

асістэнта кафедры

беларускай мовы,

 з паспяховай абаронай

дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук

па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова

З 2019!!!

Кафедра беларускай мовы шчыра віншуе з Новым 2019 годам!

Шчасця і дабра!!!

1

 

Навуковыя даследаванні - 2018

На працягу 2018 года навукоўцы кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны актыўна займаліся навукова-даследчай дзейнасцю. Выкладчыкі кафедры плённа працягвалі даследаванні па наступных навуковух накірунках:

"Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў" - навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская;

"Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту" – навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч;

Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне” - навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч ;

“Стылістыка тэксту” - навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова.

Подробнее: Навуковыя даследаванні - 2018

Гавары са мной па-беларуску!

8 снежня выкладчыкі філалагічнага факультэта ў якасці членаў журы ўдзельнічалі ў правядзенні абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску!”, які праводзіўся на базе “Гімназіі №36 імя Івана Мележа”.

На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступілі прадстаўнікі Інстытута развіцця адукаці і старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук Ляшчынская В.А.

У абласным туры прынялі ўдзел амаль 80 навучэнцаў  9 – 11 класаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў у тры этапы. Першы тур – абарона мультымедыйнага эсэ пра традыцыйную беларускую ляльку. Другі  тур – вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. Трэці тур, у які выйшлі пераможцы двух першых, - вусны водгук на ўрывак з літаратурнага тэксту.

Для настаўнікаў, якія суправаджалі навучэнцаў, быў арганізаваны канцэрт. Акрамя таго, пераможцы першага тура выступілі з мультымедыйным эсэ перад гасцямі і настаўнікамі.

Пасля падвядзення вынікаў пераможцы абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства былі ўзнагароджаны дыпломамі.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

 

 

Далучэнне да навукі

3 снежня 2018 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. скарыны (група БФ-11) з доктарам філалагічных навук прафесарам, прафесарам кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай Вольгай Аляксееўнай. Вольга Аляксееўна прапанавала пачынаючым філолагам погляд на фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў.

 

Подробнее: Далучэнне да навукі

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates